Tuesday, Jun 25th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Официально Власть и люди Усе пытанні актуальныя

Усе пытанні актуальныя

E-mail Печать

Чарговая нарада ідэалагічнага актыву раёна была прысвечана найбольш актуальным пытанням жыцця краіны і Маладзечаншчыны.
Сярод іх – выкананне рашэнняў V Усебеларускага народнага сходу, падрыхтоўка да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, вынікі рэалізацыі дзяржаўнай праграмы нацыянальных дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні п’янства і
алкагалізму на 2011-2015 гады, прафілактыка няшчасных выпадкаў на вадзе.

Будучыню краіны вызначыць народ

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Іванько нагадала, што ўдзел у Сходзе прынялі 30 прадстаўнікоў нашага раёна. Сярод іншых на форуме выступіла член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сарока. Рашэнні, прынятыя дэлегатамі, мелі шырокі рэзананс у грамадстве.

— На форуме зацверджана доўгатэрміновая стратэгія развіцця краіны, выпрацаваны асноўныя напрамкі інавацыйнага абнаўлення, мадэрнізацыі эканомікі з улікам новых сусветных тэндэнцый. Намечанае павінна быць абавязкова выканана. На гэта трэба нацэльваць работнікаў усіх суб’ектаў гаспадарання горада і раёна, — падкрэсліла выступоўца.

Алена Мар’янаўна таксама адзначыла, што кампанія па выбарах у беларускі парламент павінна прайсці годна. Задача ідэалагічнага актыву — данесці да калектываў асноўныя нормы айчыннага выбарчага заканадаўства, сарыентаваць людзей прыняць актыўны ўдзел у вызначэнні будучыні краіны.

Прафілактыка абыякавасці
Як на Маладзечаншчыне вядзецца барацьба з п’янствам і алкагалізмам, расказаў галоўны ўрач псіханеўралагічнага дыспансера Аляксандр Бажко. Па яго словах, зроблена ў гэтым напрамку нямала. Так, з 2011-га па 2015 год узровень спажывання чыстага алкаголю на душу насельніцтва ў раёне знізіўся з 9,5 да 6,5 літра. Колькасць зафіксаваных фактаў п’янага ваджэння ўпала з 511 да 348, выпадкаў смяротнага атручэння спіртным – з 59 да 26. Супрацоўнікі міліцыі рэгулярна выяўляюць і ліквідуюць нелегальныя самагонныя вытворчасці.

У 2011 годзе на дыспансерным уліку з дыягназамі «хранічны алкагалізм» і «сіндром алкагольнай залежнасці» было каля 3250 жыхароў горада і раёна, цяпер — каля 2000. На працягу 5 гадоў змянілася і дынаміка спажывання алкагольных напіткаў. Людзі сталі менш піць гарэлку і пладовыя віны. Затое попыт на піва і вінаградныя віны павялічыўся.

— У 2016-2020 гадах барацьба з п’янствам і алкагалізмам вядзецца ў рамках дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь», — падкрэсліў А. Бажко. – На ўзроўні раёна ў ёй задзейнічаны многія арганізацыі і ўстановы – ЦРБ, РАУС, раённы аддзел Следчага камітэта, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і інш. Як паказвае вопыт, адзін з найбольш дзейсных фактараў пераадолення вышэйзгаданых з’яў — нецярплівае стаўленне да выпівох у працоўных калектывах.

Не патануць у шклянцы
Сёлета ў вадаёмах патанулі шасцёра жыхароў Маладзечаншчыны. Прычым двое з іх загінулі ў Вілейскім раёне, адзін – у Смаргонскім. Большасць ахвяр была ў стане алкагольнага ап’янення і мела працаздольны ўзрост. Такія факты агучыў старшыня раённага таварыства выратавання на водах А. Семашкевіч.
Аляксандр Арсеньевіч нагадаў прысутным, што купацца трэба толькі ў дазволеных месцах. Ужываць спіртное пры гэтым ні ў якім разе нельга.

Алег БЯГАНСКІ.

 

Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх