Monday, May 20th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Официально Власть и люди У Маладзечне Іван Маркевіч правёў першы прыём грамадзян у якасці дэпутата

У Маладзечне Іван Маркевіч правёў першы прыём грамадзян у якасці дэпутата

E-mail Печать

На гэтым тыдні Іван Маркевіч правёў першы прыём грамадзян у якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Іван Станіслававіч быў абраны ў парламент па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе №73. У Палаце прадстаўнікоў ён з’яўляецца намеснікам старшыні камісіі па заканадаўстве.

Большасць зваротаў тычылася стану дарог, вуліц і тратуараў у населеных пунктах. Жыхары Залінейнага раёна паднялі пытанне ліўневай каналізацыі. Некалькіх грамадзян турбавалі юрыдычныя аспекты (вырашэнне спрэчак паміж суседзямі, сваякамі і інш.). Усе звароты дэпутат узяў пад асабісты кантроль.

Па выніках сустрэчы Іван Маркевіч адзначыў, што з праблемамі акругі добра знаёмы па папярэдняй рабоце (да абрання ў парламент ён быў кіраўніком спраў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта). Як іх вырашаць, парламентарый ведае. Аднак для гэтага патрабуюцца сумесныя намаганні райвыканкама, дэпутатаў усіх узроўняў, а таксама прадпрыемстваў і арганізацый.

 

Так, на думку парламентарыя, у Залінейным раёне згодна са спецыяльна распрацаванай праграмай штогод трэба добраўпарадкоўваць 5-7 вуліц. Не павінны застацца па-за ўвагай і сельскія населеныя пункты.

— Разгляд зваротаў выбаршчыкаў — важны напрамак дэпутацкай дзейнасці, — падкрэсліў Іван Станіслававіч. — Органам улады неабходна ўлічваць меркаванні і настрой людзей, не замоўчваць праблемы, заўсёды знаходзіць шляхі іх вырашэння. Пры гэтым важна своечасова рэагаваць на патрэбы жыхароў акругі.  

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх