Tuesday, Jun 25th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Официально Власть и люди На вуліцах Маладзечна з'яўляюцца пікеты

На вуліцах Маладзечна з'яўляюцца пікеты

E-mail Печать

Кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання набірае абароты.

Адна з прыкмет гэтага – на вуліцах населеных пунктаў з’явіліся пікеты, дзе члены ініцыятыўных груп збіраюць подпісы за вылучэнне прэтэндэнтаў кандыдатамі ў дэпутаты.

Арганізаваны пікеты і ў Маладзечне. Жыхары горада праяўляюць да іх немалую цікавасць. Маладзечанцы знаёмяцца з біяграфіяй прэтэндэнтаў, задаюць пытанні членам ініцыятыўных груп. Некаторыя ставяць подпісы. Людзі разумеюць, што будучыня краіны залежыць ад іх выбару.

Па тэрытарыяльным прынцыпе

21 ліпеня пачалося вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Яно прадоўжыцца па 19 жніўня ўключна.

Вылучаць кандыдатаў будуць прэзідыумы мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведныя выканкамы, у Мінску – прэзідыум гарсавета і гарвыканкама. Кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі рэгіструюцца ў Цэнтрвыбаркаме з 20 па 24 жніўня. Непасрэдна самі выбары сенатараў пройдуць з 25 жніўня па 13 верасня на пасяджэннях мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню абласцей, дэпутатаў Мінскага гарсавета. Перад выбраннем членаў Савета Рэспублікі Цэнтрвыбаркам дае заключэнне аб правамоцнасці іх вылучэння. Вынікі выбараў павінны быць канчаткова падведзены не пазней за 30 верасня.

Савет Рэспублікі — адна з дзвюх палат парламента Беларусі. У яе ўваходзяць 64 чалавекі, і яна лічыцца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Пры гэтым 56 чалавек выбіраюцца, а яшчэ 8 назначае Прэзідэнт Беларусі. Членам Савета Рэспублікі можа стаць грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 30 гадоў і жыве на тэрыторыі адпаведнай вобласці або горада Мінска не менш за пяць гадоў. Вылучацца не могуць тыя, хто мае судзімасць. Таксама адзін і той жа чалавек не можа адначасова з’яўляцца членам дзвюх палат парламента. Нельга быць адначасова і членам Савета Рэспублікі, і членам урада. Не дапускаецца сумяшчэнне абавязкаў члена Савета Рэспублікі з адначасовым заняццем пасады Прэзідэнта або суддзі.

Алег Бяганскі
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх