Monday, May 20th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Официально Власть и люди Мы былі разам!

Мы былі разам!

E-mail Печать

Тэрмін паўнамоцтваў  дэпутатаў Г.Б. Лазоўскай і  С.Ф. Куляша заканчваецца.
Паважаныя жыхары Маладзечаншчыны!

10 кастрычніка 2016 года заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Абапіраючыся на ваш давер і падтрымку ўлады, чатыры гады мы прадстаўлялі наш рэгіён у вышэйшым заканадаўчым органе краіны, за што яшчэ раз выказваем шчырую ўдзячнасць.

Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Абапіраючыся на ваш давер і падтрымку ўлады, чатыры гады мы прадстаўлялі наш рэгіён у вышэйшым заканадаўчым органе краіны, за што яшчэ раз выказваем шчырую ўдзячнасць.

Таксама самыя цёплыя словы падзякі адрасуем усім, з кім даводзілася супрацоўнічаць, выконваючы свае абавязкі непасрэдна ў выбарчых акругах. У першую чаргу старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандру Дзмітрыевічу Яхнаўцу, яго намеснікам, начальнікам і спецыялістам упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні раённага Савета дэпутатаў Віктару Баляслававічу Невяровічу. Вельмі цеснае ўзаемадзеянне было і з кіраўніцтвам раённых службаў — жыллёва-камунальных, дарожных, зямельнай, праваахоўных, гандлёвых, медыцынскіх, будаўнічых і іншых, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва раёна.
Асобныя словы прызнання выказваем старшыням сельскіх і Радашковіцкага пасялковага Саветаў дэпутатаў.

Магчымасць своечасовага інфармавання выбаршчыкаў аб сваёй дзейнасці мы ажыццяўлялі дзякуючы аператыўнасці і высокаму прафесіяналізму калектываў рэдакцыі «Маладзечанскай газеты», мясцовага тэлебачання і радыёвяшчання.
Усім вялікае дзякуй! Жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, міру і магчымасці для далейшай стваральнай працы.

З вялікай павагай:

Г.Б. ЛАЗОЎСКАЯ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе №72.
С.Ф. КУЛЕШ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе №73.


Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх