Tuesday, Jun 25th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Официально Власть и люди Як гатовы да зімы?

Як гатовы да зімы?

E-mail Печать

Тэма падрыхтоўкі народнай гаспадаркі і жыллёва-камунальнай сферы да ацяпляльнага сезона рэгулярна выносіцца на разгляд выканаўчага камітэта.
Здавалася б, пытанне прахадное, будзённае… Але ад таго, наколькі прынцыпова і ўлады, і суб’екты гаспадарання рыхтуюцца да работы ва ўмовах халадоў, залежаць і стан эканомікі рэгіёна, і настрой жыхароў. Не стала выключэннем і гэта восень: 22 верасня пытанне было ў цэнтры ўвагі членаў выканкама, кіраўнікоў раённых арганізацый і нават міністра энергетыкі краіны Уладзіміра Патупчыка, які наўмысна завітаў у Маладзечна.

Забягаючы наперад, адзначу: той факт, што ў халодны перыяд года ў нашым горадзе і раёне ўжо даўно не рэгістраваліся (пастукаю па дрэве, каб не сурочыць) рэзанансныя аварыі ў сістэме энерга- і цеплазабеспячэння, сведчыць пра многае. Гэта «многае» агучыў у сваім дакладзе намеснік старшыні райвыканкама Алег Хлебавец.

Ён адзначыў, што арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна праведзена выпрабаванне абсталявання 51 кацельні і цеплавых сетак (амаль 300 км); правераны і адрамантаваны артэзіянскія свідравіны і водаправодныя сеткі, водазаборныя калонкі, вежы; праведзены прафілактычны рамонт інжынерных сістэм ацяплення жылых дамоў; звыш запланаванага аб’ёму адрамантавана стыкаў панеляў і дахаў дамоў.

Да 1 кастрычніка ўсе суб’екты гаспадарання атрымаюць пашпарты гатоўнасці.

У дакладзе А. Хлебаўца прагучала нямала іншых лічбаў і фактаў, з якіх вынікала поўная карціна падрыхтоўкі да работы ў асенне-зімовы перыяд. Не абышлося і без заўваг: так, недастаткова актыўна вядзе нарыхтоўку дроў УП «Камунальнік»; не забяспечыла своечасовага выканання работ на інжынерных сетках у вёсцы Дубрава УП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва»; нямала пытанняў да работы ДРБУ №195.

Інфармацыю намесніка старшыні райвыканкама дапоўніў дырэктар Маладзечанскіх электрасетак Сяргей Сарычаў. Ён яшчэ раз пастараўся запэўніць, што апрасоўка цеплавых магістраляў, якая праводзіцца вясной і летам, дазваляе выявіць найбольш слабыя месцы і не дапусціць буйных аварый у ацяпляльны перыяд.

Зусім не лакальны, а агульнадзяржаўны маштаб насіла выступленне міністра энергетыкі У. Патупчыка.

– Падрыхтоўка энергетычнай галіны да работы ў ацяпляльны перыяд – штодзённая, сказаў бы, руцінная справа. Сёння найбольшую трывогу выклікаюць разлікі за спажытыя электрычнасць і газ. Запазычанасць складае па краіне каля 650 млн долараў ЗША ў эквіваленце. Для таго каб своечасова разлічвацца з «Газпрамам», мы павінны пераразмяркоўваць сродкі, шукаць рэзервы, захоўваць перакрыжаванае субсідзіраванне. Фінансавы груз кладзецца на прадпрыемствы, павышае сабекошт прадукцыі і работ, зніжае канкурэнтаздольнасць нашых тавараў. Да прыкладу, цэны на энерганосьбіты ў Беларусі ў рэальным сектары эканомікі ўдвая вышэйшыя, чым у суседняй Расіі.

Міністр заўважыў, што запазычанасць жыллёва-камунальнай гаспадаркі Маладзечан-
скага раёна за спажыты прыродны газ амаль набліжаецца да запазычанасці ўсёй Брэсцкай вобласці – 1,5 млн долараў. У цывілізаваным грамадстве, як вядома, існуе правіла разлічвацца з даўгамі.

Аляксандр ЛАЗОЎСКІ.


Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх