Sunday, Jul 21st

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Официально Власть и люди Гаспадары медыйнага поля

Гаспадары медыйнага поля

E-mail Печать

Сёння ўжо недастаткова фіксаваць рэчаіснасць, бясстрасна паведамляць пра падзеі сусветнага і мясцовага маштабу. Сёння беларускія сродкі масавай інфармацыі павінны стаць актыўнымі ўдзельнікамі пераўтварэнняў у краіне. Гэты пасыл рэфрэнам гучаў на рэспубліканскім семінары «Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі», які прайшоў у Гродне. У горадзе над Нёманам сабраліся кіраўнікі і прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, галоўныя рэдактары цэнтральных і рэгіянальных СМІ, спецыялісты прэс-службаў.

Як падкрэсліла міністр інфармацыі Лілія Ананіч, нам даводзіцца жыць у канкурэнтным асяроддзі, і спажыўцы інфармацыі маюць магчымасць выбіраць розныя крыніцы яе. Як айчынныя, так і замежныя. Проста друкаваная версія газеты, проста тэлепраграма альбо інтэрнэт-рэсурс самі па сабе ўжо не цікавыя для спажыўца. Творчым калектывам неабходна шукаць новыя формы і метады падачы інфармацыі, развівацца больш дынамічна.
– Беларускія сродкі масавай інфармацыі, – адзначыла Лілія Ананіч, – маюць унікальную магчымасць уздзейнічаць на працэсы, што спрыяюць развіццю краіны, даводзіць да кожнага пасыл, што толькі мы асабіста адказваем за сябе, за сям’ю, за дзяржаву.
Удзельнікі семінара адзначалі асаблівую ролю на медыйным полі Беларусі мясцовых СМІ. У сваіх рэгіёнах яны займаюць лідзіруючыя пазіцыі, карыстаюцца даверам насельніцтва. Аднак ім таксама даводзіцца шукаць новыя падыходы ў асвятленні падзей, у арганізацыі сваёй дзейнасці.
У праграме семінара яго ўдзельнікі пабывалі ў асобных рэгіёнах Прынёманскага краю, наведалі журналісцкія калектывы, пазнаёміліся з дзейнасцю прадпрыемстваў і аб’ектаў сацыяльнай сферы. Да прыкладу, дэлегацыю Міншчыны ветліва сустракалі ў Лідзе.

Алесь САВІЦКІ.

 

Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх