Tuesday, Feb 19th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Темы Увлечения, отдых Ала Яцына: «Мая мара -- арганізаваць канцэрт Мадонны»

Ала Яцына: «Мая мара -- арганізаваць канцэрт Мадонны»

E-mail Печать

Намеснік дырэктара па інфармацыйнай рабоце і канцэртнай дзейнасці Палаца культуры Ала Яцына -- арганізатар цікавых мерапрыемстваў і гастроляў зорак у Маладзечне.
«Ала Вячаславаўна, сустракайце!» — так у любы час сутак могуць патэлефанаваць папулярныя беларускія і замежныя артысты намесніку дырэктара па інфармацыйнай рабоце і канцэртнай дзейнасці Палаца культуры Але Яцына.

 

«Кругасветка» па Кольскім паўвостраве

У яе нямала ўзнагарод за бездакорнае выкананне прафесійных абавязкаў. Зусім нядаўна скарбонка папоўнілася чарговай: Ала Вячаславаўна адзначана штогадовай спецыяльнай прэміяй райвыканкама «Талент-2016» і названа «Культработнікам года».

У гэтай сферы яна больш за 20 гадоў. Тэатральнае мастацтва, харэаграфія, вакал, лыжны спорт і валейбол… Гэта далёка не ўсё, у чым Ала спрабавала знайсці сябе, пакуль вызначылася з будучай прафесіяй і паступіла ў Мурманскае музычнае вучылішча на аддзяленне рэжысуры масавых мерапрыемстваў. Ужо з першых заняткаў канчаткова пераканалася ў правільнасці выбару прафесіі. Не пашкадавала аб тым, што звязала свой лёс з культурай і тады, калі яе разам з аднакурснікамі ў складзе агітбрыгады накіравалі ў «кругасветку» па Кольскім паўвостраве, дзе яна нарадзілася і вырасла. У Баранцава мора навучэнцаў вывозілі на транспартным рэфрыжэратары, да якога прышвартоўваліся рыбалавецкія судны. Даводзілася ім калясіць і па аддаленых населеных пунктах Кольскага паўвострава на агітцягніку з двух вагонаў. Дарэчы, у складзе брыгад таксама былі работнікі мясцовай выканаўчай улады, ідэалагічных службаў, гандлю і кінамеханікі. А размеркавалася Ала ў Дом культуры горада Кандалакша на ўзбярэжжы Белага мора. І прадоўжыла творчыя вандроўкі. Іншым разам да месца выступлення даводзілася дабірацца на ўсюдыходзе або самалёце.

— Назаўсёды ў маім сэрцы засталіся людзі паўночнага краю – паморы і саамы – шчырыя і сумленныя, — гаворыць субяседніца. – Наогул, суровая Поўнач вучыць узаемадапамозе і таварыскасці.

Што? Дзе? Калі?

Менавіта на шчырасці і сумленнасці Ала Вячаславаўна пачала будаваць сваю работу ў Маладзечне, куды прыехала ў канцы 1980-х. Дарэчы, Беларусь — радзіма яе бацькі. Больш за 15 гадоў яна працавала ў Мінскім абласным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, які за гэты час перажыў не адну рэарганізацыю, стаяла ля вытокаў юнацкага клуба знатакоў «Эрудыт». Выхаванцы Алы Яцына не раз перамагалі ў інтэлектуальных конкурсах і турнірах ад раённага да рэспубліканскага ўзроўню. З камандай юных інтэлектуалаў з Маладзечна неаднойчы сустракаліся вядомыя беларускія ігракі элітарнага клуба «Што? Дзе? Калі?» Леанід Клімовіч, Алесь Мухін, Сяргей Буян.

— Працаваць з дзецьмі і моладдзю вельмі цікава. Яны не даюць расслабіцца, прымушаюць развівацца і самаўдасканальвацца, — заўважае Ала Яцына.

Рыцарскія баі і чатырохногія артысты

З адкрыццём Палаца культуры яна ўзначаліла аддзел па рабоце з дзецьмі і моладдзю, а з 2006-га — намеснік дырэктара, займаецца інфармацыйнай работай і арганізацыяй канцэртнай дзейнасці. Да яе прафесійных парад прыслухоўваюцца калегі з іншых службаў Палаца, бо кожнае мерапрыемства — гэта агульная работа калектыву.    

Не ўсе маладзечанцы ведаюць аб тым, што многія рэзанансныя мерапрыемствы ініцыявала менавіта Ала Яцына. Сярод іх фестываль творчай моладзі «Арт-хаус», які з’яднаў прадстаўнікоў розных субкультур. Для 2003 года, калі стартаваў праект, гэта было сапраўднае ноу-хау.

— Моладзі хацелася паказаць свае захапленні на адзінай творчай пляцоўцы. У выніку пры падтрымцы кіраўніцтва Палаца культуры яна з’явілася ў нашай установе. А фестываль развіваецца да гэтага часу, — заўважае Ала Вячаславаўна. – Мне было вельмі цікава займацца арганізацыяй гэтага мерапрыемства, адкрываць для сябе брэйк-данс, хіп-хоп, графіці, іншыя творчыя плыні. Дарэчы, асабіста мяне надзвычай уражвае рок.

Маштабным з’яўляецца і фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі «Белы замак», які яна ініцыявала ў 2004-м. Да яго праявілі цікавасць не толькі мясцовыя аматары гэтай эпохі, але і расіяне, украінцы, літоўцы, латышы, палякі.

— Першыя рыцарскія баі разгарнуліся на тэрыторыі ля Палаца культуры. Гэта сапраўдны драйв! Арганізаваць мерапрыемства было вельмі не проста. Давялося збіраць мноства дазволаў у кантралюючых службаў. А ў саміх рыцараў мы бралі распіскі, што ў выпадку траўміравання ў час баёў яны не будуць мець да нас прэтэнзій, — успамінае Ала  Вячаславаўна.

Многія маладзечанцы, безумоўна, памятаюць і стылізаваную ўрачыстасць, прысвечаную 85-годдзю камсамольскай арганізацыі, якая праводзілася ў вялікай зале Палаца культуры. Каб перадаць атмасферу той эпохі, Ала Вячаславаўна звярнулася па рэквізіт на «Беларусьфільм».

Адметным атрымалася забаўляльнае мерапрыемства «Дог-шоу», якое з’яднала аматараў-сабакаводаў. У 2003-м упершыню на вялікай сцэне Палаца былі прадстаўлены розныя пароды сабак. Арганізатары прыдумалі для іх шматлікія конкурсы, і гледачы не шкадавалі апладысментаў чатырохногім выступоўцам.

Паўтара мільёна за Лепса

Цяпер асноўныя прафесійныя задачы Алы Яцына – інфармацыйная работа (дарэчы, яна плённа супрацоўнічае і з нашым выданнем, падказвае цікавыя тэмы) і арганізацыя канцэртнай дзейнасці.
Першы маштабны праект, які яна наладзіла ў якасці намесніка дырэктара, — сольны канцэрт расійскага эстраднага спевака Аўраама Русо. У Маладзечна ён прыязджаў у рамках гастрольнага тура па Беларусі.

— Мы наогул імкнёмся запрашаць артыстаў, якія ладзяць гастролі па розных гарадах нашай краіны. Тады білеты на іх выступленне больш танныя. У выпадку індывідуальнага заказу на канцэрты кошт будзе значна вышэйшы, — расказвае Ала Вячаславаўна.

І ўсё ж цана на білеты на шоу некаторых спевакоў уражвае. У 2007 годзе ў Палацы культуры выступаў Валерый Лявонцьеў. Каб паслухаць яго, гледачы не шкадавалі ад 40 да 95 тысяч рублёў, што на той час было дорага. А ў 2015-м цана білетаў на канцэрт Рыгора Лепса, які ладзіўся ў Летнім амфітэатры, дасягала паўтара мільёна. Паслухаць папулярных артыстаў прыходзяць не толькі мясцовыя жыхары, але і прыязджаюць госці з суседніх раёнаў, сталіцы, і нават аддаленых рэгіёнаў – Пастаў, Глыбокага, Салігорска, Барысава, Гродна. Нярэдка білеты набываюць арганізацыі і такім чынам ладзяць культпаход для сваіх работнікаў. Ёсць і пастаянныя гледачы.

— Арганізаваць канцэрт папулярнага артыста справа не з лёгкіх. У гэтым працэсе задзейнічаны шматлікія службы, бо неабходна вырашаць розныя пытанні, у тым ліку па тэхнічным забеспячэнні выступлення, пражыванні, харчаванні, пераездах, бяспецы… Калі хоць адзін пункт дагавора не будзе выкананы, артыст мае права не выйсці на сцэну, — працягвае Ала Вячаславаўна.

У архіве Алы мноства фотаздымкаў з папулярнымі артыстамі, якія прыязджаюць у наш горад з канцэртамі.


У кожнага артыста ёсць райдар. І патрабаванні могуць быць самыя розныя. Як правіла, расійскія і ўкраінскія «зоркі» жадаюць дабірацца да Беларусі і вяртацца на радзіму самалётам або цягніком павышанай камфортнасці, аддаюць перавагу нятанным сталічным гасцініцам, аўтамабілям прадстаўнічага класа. Даводзіцца арганізоўваць суправаджэнне аўтамабілем ДАІ. Аднойчы быў запыт на мінеральную ваду, якую давялося заказваць у Маскве.

Прыязджалі ў наш горад і артысты з нармальнымі, калі можна так сказаць, зямнымі запытамі. Гэта Эдзіта П’еха, Валянціна Талкунова, Яфім Шыфрын, Эдуард Ізмесцьеў, Артур (Рудэнка). Яны, дарэчы, спыняліся ў мясцовай гасцініцы.

Чакаем Максіма Галкіна

— Асабіста для мяне канцэрт Валянціны Талкуновай – адзін з самых запамінальных. Абсалютная большасць гледачоў прыйшла з кветкамі. У зале была асабліва шчырая атмасфера, — успамінае Ала Яцына. – Адметным было таксама выступленне Маскоўскага цырка на лёдзе. Па просьбах гледачоў давялося тэрмінова арганізоўваць два прадстаўленні замест запланаванага аднаго. Заўсёды цікава ладзіць Дні культуры розных краін, акунацца ў традыцыі таго ці іншага народа. Неяк да нас прыязджалі госці з Паднябеснай, у якіх, як вядома, спецыфічны рацыён харчавання. Кітайцы вырашылі самі гатаваць і папрасілі ў нас электрычныя пліткі. А найбольшая колькасць фанатаў была, калі прыехаў

Дзмітрый Калдун з удзельнікамі папулярнага тэлепраекта «Фабрыка зорак-6». Яго давялося выводзіць з аховай праз запасны выхад.

Ала Вячаславаўна шкадуе аб тым, што не вельмі ахвотна збіраюцца людзі на сольныя канцэрты беларускіх спевакоў. З іншага боку, гледачы з задавальненнем ідуць на праграмы, у якіх прымаюць удзел адразу некалькі прадстаўнікоў творчага цэха. Такія шоу апошнім часам практыкуюць здымаць у Маладзечне «Белтэлерадыёкампанія», АНТ.

— Не магу не заўважыць, што на сцэне Палаца культуры маюць магчымасць выступаць і мясцовыя артысты. Іх канцэрты заўсёды бюджэтныя або бясплатныя, — гаворыць Ала Вячаславаўна. – Наогул, шмат мерапрыемстваў праводзіцца па папулярызацыі беларускай культуры, традыцый.

Яе мара – арганізаваць канцэрт Мадонны. Цяпер вядуцца перагаворы наконт выступленняў «Агаты Крысці», Наргіз і Максіма Галкіна. Традыцыйным мяркуецца зрабіць фестываль «Залаты шансон». За 14 гадоў работы ў Палацы культуры Ала Яцына наладзіла больш за паўтысячы розных мерапрыемстваў. І ў яе яшчэ шмат цікавых планаў і задум.
— У сваёй рабоце найперш імкнуся да таго, каб стварыць людзям добры настрой і ўпрыгожыць іх жыццё, — заўважае яна.   

Ірына РАБУШКА.
Фота: архіў Алы ЯЦЫНА.

Комментировать:

Комментарии 

 
0 #1 Приезжий 28.11.2016 11:41
Давайте Мадонну в город культуры и безработицы! И невиданную цену на билеты. Да побольше-побольше
Цитировать
 
 
0 #2 Мистер Карабасофф 28.11.2016 11:46
А что только Мадонна? Организуйте шоу Леди Гага с декорациями и ... О Молодечно заговорят на только в Беларуси. и премию за оргаинзацию выпишут будь-здоров
Цитировать
 
 
0 #3 марго 29.11.2016 07:30
Злые вы люди, злые! Мечты должны быть красивыми. Тогда и жизнь становится легче и краше. Попробуйте!
Цитировать
 
 
+2 #4 Беларус 29.11.2016 08:39
А хто не марыць пра прыгожае жыццё?!! Такога і не зжнойдзеш. Толькі ў горадзе, які лідыруе па беспрацоўі, дзе дарагое жыццё толькі пра канцэрт Мадонны і марыць. Мабыць марго білеты бясплатна даюць. Ведаю, што ёсць спіс набліжаных, якія атрымліваюць на ўсе канцэрты бясплатныя білеты. І гэта далека не самыя бедныя людзі. Можа і аўтару матэрыяла што-небудзь перападзе. А так матэрыял нічога сабе, пачытаць цікава.
Цитировать
 
 
-1 #5 Снежка 29.11.2016 11:59
Ага, билеты дают. А идти некоторые не хотят. Так вот билеты и пропадают
Цитировать
 
 
+1 #6 Ксения 29.11.2016 18:36
Я не очень поняла кому адресованы претензии по безработице в городе???? Давайте будем на это сетовать и сидеть дома мучаясь от злобы. Давайте не будем ходить на концерты, выставки,спекта кли....и превратим наш город в серый, затрапезный, унылый и скучный.... Давайте!!! И если Мадонна к нам приедет, я накоплю денег и пойду, а вы сетуйте дальше!!!Хожу и буду ходить на концерты и получать эмоции от профессионалов) )))
Цитировать
 
 
-1 #7 Коля 30.11.2016 08:54
Цитирую Беларус:
Можа і аўтару матэрыяла што-небудзь перападзе. А так матэрыял нічога сабе, пачытаць цікава.

Канешне перападзе. Хто пра што піша - мусіць, тое таму і перападае. Гэта ж закон ))))))
Цитировать
 
 
0 #8 сим сим 30.11.2016 10:23
Иногда нужно позволять себе выбраться из порочного круга дом-работа-дом и сменить обстановку. В противном случае — привет, депрессия, эмоциональное выгорание и прочие неприятности.
Цитировать
 
 
+1 #9 Pozitiv 30.11.2016 10:31
Что вы все прицепились к Мадонне. Материао о человеке, который старается и что-то делает. И, судя по материалу, делает свое дело хорошо раз признана лучшей. Вперед к мечте!.
Цитировать
 
 
+1 #10 димдимыч 30.11.2016 12:25
Что вы все прицепились к Мадонне. Материао о человеке, который старается и что-то делает. И, судя по материалу, делает свое дело хорошо раз признана лучшей. Вперед к мечте!.
Категорически поддерживаю. Мадонна, так понимаю, для затравки, как алые паруса. А мы, получается, всю свою злобу выплёскиваем на человека, который нашел себя в профессии. И разве он виноват, что в нашем городе о-о-огромнейшие проблемы и по безработице Молодечно было впереди. Как днями было написано в газете, безработица укладывается в допустимые проценты. Вот так!
Цитировать
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх