Monday, May 20th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Афиша Театр, цирк Репертуар драмтеатра и театра кукол в Молодечно в марте

Репертуар драмтеатра и театра кукол в Молодечно в марте

E-mail Печать

Минский областной драматический и Минский областной театр кукол «Батлейка» приглашают в марте на детские спектакли и вечерние спектакли.

Ранішнія спектаклі

3, чацвер, 12.00 А. Хайт «КОШКІ-МЫШКІ» (казка-гульня). Як і ў знакамітым мультфільме пра дзень нараджэння ката Леапольда, мышкі спачатку спрабуюць пабольш «насаліць» імянінніку.

12, субота, 10.30 Г. Латышава, А. Чэчанеў «СКАЗКА О КРАСНОЙ ЛЕНТОЧКЕ» (вясёлыя прыгоды для дзяцей і дарослых). Як і ў кожнай народная казцы, Івану ў фінале павінна пашанцаваць, нават калі ён і не зусім дурань…

23, серада, 10.30 С. Казлоў «ПАРАСЯ, ЯКОЕ СПЯВАЕ» (музычная казка-жарт).
На самай справе Парася было таленавітым вакалістам, а з яго ледзь не зрабілі «смакату» для гасцей гаспадыні…

Вячэрнія спектаклі

4, пятніца, 19.00 С. Лабазёраў «СЕМЕЙНЫЙ ПОРТРЕТ С ПОСТОРОННИМ» (камедыя). Гісторыя пра тое, як лёгка пераканаць людзей, што іншыя «не зусім у норме»…

11, пятніца, 19.00 С. Злотнікаў, В. Распуцін, Л. Петрушэўская, А. Слапоўскі «ЧАТЫРЫ НАВЕЛЫ ПРА КАХАННЕ» (меладрама). У кахання мноства адценняў – яно ў кожнага непаўторнае…


15, аўторак, 19.00 У. Рудаў «КАМЕДЫЯ» (паводле твораў К. Марашэўскага і Ф. Аляхновіча). Паспрабаваць выйграць у Чорта ў заклад 500 царскіх залатых… Камедыя, дый годзе!

Увага! Гледачы будуць сведкамі і ўдзельнікамі юбілею – 10-годдзя сцэнічнага жыцця спектакля!
18, пятніца, 19.00 А. Папова «ШУКАЮ САПРАЎДНАГА МУЖЧЫНУ» (камедыя).
Ужо 10 гадоў на вачах у гледачоў галоўная гераіня спектакля Паэтэса з дапамогай сваёй даўняй Сяброўкі «выбірае» сапраўднага мужчыну. Прыходзьце і дапамажыце рамантычнай жанчыне вызначыцца з прэтэндэнтам. Да таго ж у вас будзе нагода павіншаваць любімых артыстаў і стваральнікаў спектакля з юбілеем пастаноўкі.

ПРЭМ’ЕРА ПРЫСВЯЧАЕЦЦА МІЖНАРОДНАМУ ДНЮ ТЭАТРА
27, нядзеля, 17.00, 29, аўторак, 19.00 Н. Птушкіна «ПЛАЧУ ВПЕРЕД!» (лірычная камедыя аб людзях тэатра).
За мільён долараў можна ўсё! Нават на год «арандаваць» у законнай жонкі мужа. Усё па вялікім Шэкспіру: жыццё – тэатр, а людзі ў ім – акцёры!

***

Тэатр запрашае на выставу!
У фае абласнога драматычнага тэатра ладзіцца выстава «ВЯСНОВАЯ КАЗКА» вядомай мала-
дзечанскай мастачкі  Антаніны Нявера. У экспазіцыі – жывапісныя творы, габелены, аўтарскія лялькі.

Выстава працуе ўсе дні, акрамя панядзелка, з 12.00 да 17.00.

Адрас: вул. Чкалава, 7.

Тэл. 75-29-16, 75-24-17.

Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка»

6, нядзеля, 12.00 П. Васючэнка «НОВЫ КАЛАБОК» (сучасная музычная казка на беларускай мове)

13, нядзеля, 12.00 Н. Гернэт «МАЛЕНЬКАЯ ИСТОРИЯ» (музычная казка на рускай мове)

20, нядзеля, 12.00 В. Швэмбергер «МАША І МЯДЗВЕДЗЬ» (народная казка на беларускай мове)
Міжнародны дзень тэатра

27, нядзеля, 12.00 П. Яршоў «КОНЕК-ГОРБУНОК» (чароўная казка на рускай мове)

Чакаем вас, паважаныя гледачы, па адрасе: вул. Драздовіча, 5в.

Тэл. 75-36-73, 76-84-27.


Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх