Tuesday, Jun 25th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Проекты Мы адкрываем свет Незвычайная Чэхія

Незвычайная Чэхія

E-mail Печать

Паўночны захад Чэхіі не спешчаны славай. Там няма сусветна вядомых прыродных славутасцей і грандыёзных архітэктурных збудаванняў. Напэўна, таму край захаваў непаўторны рытм жыцця, дух творчасці і далікатную прыгажосць

, атрымаць асалоду ад якой прыязджаюць шматлікія аматары экалагічнага турызму.

Чырвоная зямля

Першае, што кідаецца ў вочы па дарозе ад Градзец-Кралаве (сталіцы краю) у бок горнага масіву Судзеты, – чырвоная зямля. Палі быццам пасыпаныя ржой. А стварылі гэты прыродны феномен вулканы і эрозія. Вада і вецер мільёны гадоў руйнавалі горы, у выніку чаго металічныя жылы аказаліся на паверхні, акісліліся і «пафарбавалі» ландшафт.

Яшчэ адзін падарунак далёкага геалагічнага мінулага – радовішчы мінеральных вод. З цягам часу ля гаючых крыніц узніклі шматлікія курорты. У адзін з іх — Янске-Лазне — мы і накіраваліся.

Курорт Янске-Лазне.

Культ дзяцей і сабак

Дзяцей і сабак у гэтым рэгіёне Чэхіі не проста любяць — ім пакланяюцца. Дзіцячыя куткі і спецыяльныя пакоі ёсць амаль ва ўсіх кафэ і рэстаранах. У некаторых аб’ектах грамадскага харчавання ўстаноўлены столікі для спавівання немаўлят. Дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі абсталяваны не толькі ў дварах шматкватэрных дамоў, але і перад адміністрацыйнымі будынкамі, гандлёвымі цэнтрамі.
Не менш любові дастаецца і чатырохногім гадаванцам. Для іх прадугледжаны нават спецыяльныя маршруты, дзе ўздоўж дарожак устаноўлены скрыні для пакетаў са смеццем. Часам здавалася, што колькасць сабак тут роўная колькасці людзей.

Смачна есці!

Трэба адзначыць, што чэшская мова мала чым падобная на беларускую (хаця абедзве славянскія). З дваццаці слоў разумееш адно-два. Аднак калі падарожнічаеш самастойна, звяртацца да мясцовага насельніцтва ўсё ж трэба. Асабліва калі хочаш перакусіць. Мы бралі меню, арыентаваліся на вагу і цану порцыі і паказвалі афіцыянту пальцам адпаведны радок. Урэшце высветлілася, што ў нас выдатны гастранамічны густ. Напрыклад, ялавічына ў салодкім вішнёвым сіропе або свініна з ананасамі, ды яшчэ пад піва — вельмі смачна. На дваіх такі абед каштаваў не больш за 8 еўра. Прычым самыя вялікія і самыя танныя порцыі падавалі ў рэстаране Гранд-атэля горада Трутнава — цэнтра раёна, да якога адносіцца Янске-Лазне.

Помнік імператару Іосіфу ІІ на цэнтральнай плошчы Трутнава быў разбураны нацыстамі ў гады Другой сусветнай вайны і адноўлены зусім нядаўна.

Некалькі слоў пра мясцовае піва. Вырабляецца яно пад брэндам «Кркношскае» (па назве нацыянальнага парку на чэшска-польскай граніцы ў Судзецкіх гарах). Мае смак ад класічнага да малінавага. Чэхі звычайна купляюць не менш за дзесяць бутэлек ячменнага напітку. Пры гэтым п’яных у грамадскіх месцах няма.

Хочаш выжыць – худзей!

Курорт Янске-Лазне — арэал стройных людзей. Інакш тут проста не выжыць. Невялікі пасёлак з насельніцтвам каля 800 чалавек знаходзіцца ў гарах у межах нацыянальнага парку. Каб прайсці ад аднаго краю населенага пункта да іншага, трэба некалькі разоў падняцца на грэбень і спусціцца ў даліну. Сэрца і лёгкія працуюць з поўнай нагрузкай. Дадайце яшчэ вышыню над узроўнем мора ў 700-900 метраў, да якой нашы «раўнінныя» арганізмы не прывучаны. Вось вам і добры спосаб пахудзець.

 

«Изюминка» курорта — тэрмальны басейн. Ён адкрыты для ўсіх наведвальнікаў. Вада ў ім радонавая, халаднаватая. У ёй вельмі прыемна купацца, асабліва пасля экскурсіі па гарах.

Падняцца на… балота

Найбольш вядомыя прыродныя аб’екты Кркношскага нацыянальнага парку – горы Чорная і Снежка (самая высокая ў Чэхіі — 1603 метры). Яны абсталяваныя пад’ёмнікамі. Па схілах пракладзены гарналыжныя трасы.

Вяршыня Чорнай гары плоская, пакрытая балотам. Ландшафт падобны на палескі. У акружэнні нізкарослых з перакручанымі стваламі елак знаходзіцца вежа радыёстанцыі. Я абышоў яе па перыметры, пасля чаго заўважыў шыльду: «Уваход на тэрыторыю забаронены. Вінаваты будзе пакараны». Інфармацыя надала хуткасці на зваротным шляху.

На вяршыні Снежкі суседнічаюць турыстычны цэнтр і касцёл.

База для тых, што вырашыў штурмаваць «дах» Чэхіі, – пасёлак Пец-пад-Снежкай. Доўгая чарада турыстаў на подступах да гары раздзяляецца на два прыкладна роўныя патокі. Адзін накіроўваецца да пад’ёмніка, другі — да экалагічнай сцежкі, што вядзе на вяршыню. Я ў чарговы раз паабяцаў сабе заняцца спортам і выбраў першы варыянт.

Тыповыя краявіды Кркношскага нацыянальнага парку.

Снежку дзеляць Чэхія і Польшча. Першая пабудавала на гары кафэ, турыстычны цэнтр і метэастанцыю, другая – касцёл. З вяршыні адкрываецца цудоўны від на польскі гарналыжны курорт Карпач. На парэнчах вышэйзгаданага кафэ красуецца надпіс: «Беларусь. Орша. ДМБ-2013». Значыць, нехта з землякоў мяне апярэдзіў.

Адкрываем Кукс

Гэты невялікі горад размешчаны прыкладна за 40 кіламетраў ад Янске-Лазне. У XVIIІ стагоддзі ён быў адным з самых вядомых еўрапейскіх курортаў. Катастрафічная паводка на Эльбе паклала канец былой славе. Аднак і тое, што пашкадавала рака, імкнуцца ўбачыць многія турысты.
На тэрыторыі комплексу захавалася некалькі палацаў, разбіты аптэкарскі агарод, працуе інфацэнтр. Скульптуры ля аднаго з палацаў сімвалізуюць чалавечыя парокі і дабрадзейнасць. Праўда, што з іх што — мы так і не разабраліся. У інфацэнтры паведамілі, што мы з жонкай першыя беларусы, якія прыехалі ў Кукс.

Малако з аўтамата

У сярэднія вякі Градзец-Кралаве сапернічаў у славе і багацці з Прагай. Сёння горад жыве за кошт прамысловасці і транспарту. Турыстаў мала. А вось цікавых архітэктурных
аб’ектаў шмат. Цэлыя кварталы ўзведзены ў стылі мадэрн. Звяртаюць на сябе ўвагу ўпрыгажэнні на варотах, драўляныя завітушкі аконных рам.

Кукс. Некаторыя з гэтых скульптур сімвалізуюць парокі, некаторыя – дабрадзейнасць.

Мінулае гарманічна спалучаецца з сучаснасцю. Тут я ўпершыню ўбачыў аўтамат па продажы малака. Пакупнік сам можа выбраць неабходны аб’ём і тлустасць напітку. Сярод самых удалых нашых пакупак – алоўкі «Кох-і-Нор». Прадавалі іх у фірменным магазіне ў старой частцы горада.
У адным з кафэ пазнаёміліся з украінкай Наташай. Калі дзяўчына даведалася, што мы з Беларусі, паказала некалькі танных магазінаў. Менавіта яны і пакінулі найбольшае ўражанне.

Падзаработак для паліцэйскіх

Чэхія не перайшла на еўра і захавала сваю нацыянальную валюту — крону. На мой погляд, гэта дало магчымасць падтрымліваць у рэгіёнах малы і сярэдні бізнес. Мясцовыя суб’екты гаспадарання карыстаюцца шматлікімі льготамі і прэферэнцыямі. Дынамічна развіваецца сельская гаспадарка і агратурызм. Неапрацаваных палёў у рэспубліцы практычна няма. Паўсюдна ўзведзены сонечныя і ветравыя электрастанцыі.

У Янске-Лазне ў турыстычнай індустрыі задзейнічаны амаль усе жыхары. Адны працуюць у санаторыях і дамах адпачынку, іншыя даюць гасцям жыллё. Мы наймалі кватэру ў пані Сільвы. Яна і яе муж – паліцэйскія. Сям’я чакала дзіця, таму дадатковы заработак для нашых гаспадароў быў дарэчы.
У тэму. Вядома, шмат цікавых месцаў ёсць і ў нашай краіне. Гэта нацыянальны парк Нарачанскі, Браслаўскія азёры, палацавы комплекс у Нясвіжы і інш. Таму падарожнічаць па Беларусі я люблю і ўсіх заклікаю вывучаць родны край. Аднак каб такое падарожжа было яшчэ больш прыемным і запа-
мінальным, трэба «падцягнуць» турыстычную інфраструктуру рэспублікі да ўзроўню той жа Чэхіі.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Комментировать:

Комментарии 

 
0 #1 Игорь Владимирович 03.09.2016 17:29
Спасибо за интересный рассказ. Много раз бывал в Чехии, и, оказывается, там ещё полно замечательных мест.
Про то, что нужно поднять уровень нашей туриндустрии тоже правильно.
Цитировать
 
 
0 #2 Куб 07.09.2016 15:40
Цитирую Игорь Владимирович:
Про то, что нужно поднять уровень нашей туриндустрии тоже правильно.

правильно, а толку? сколько можно говорить
Цитировать
 
 
0 #3 Тест 16.09.2016 15:04
Познакомился в программе Орел и Решка еще раз с Чехией. Необыкновенная страна. Хочется ехать туда снова и снова... И музей костей видел сам и читал в МГ, эту страну открываю для себя снова и снова
Цитировать
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх