Sunday, Apr 21st

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Темы Культура Тэатр лялек з Украіны выступіў перад маладзечанскімі дзецьмі

Тэатр лялек з Украіны выступіў перад маладзечанскімі дзецьмі

E-mail Печать

У рамках Міжнароднай творчай акцыі «Тэатры свету – дзецям» у Маладзечна прыехалі госці з украінскага горада Нікалаева.
Адметна, што ў Год культуры кола сяброў значна пашырылася. Сярод удзельнікаў акцыі тэатры з Расіі, Украіны, Малдовы, у гісторыі якіх шмат агульнага. Наша «Батлейка» пакуль застаецца адзіным прадстаўніком Беларусі. Далучыліся да акцыі і творцы з польскага горада Беласток. Сёлета выказалі жаданне паўдзельнічаць у ёй акцёры з Набярэжных Чалноў, Валгаграда, Кіева, Чаркасаў.

У свой час акцыя стартавала ў Туле. Галоўная яе задача – пазнаёміць аматараў мастацтва з творчасцю тэатраў лялек розных краін і змяніць стэрэатып савецкага перыяду аб тым, што адпаведныя ўстановы працуюць толькі для дзяцей. У іх рэпертуары заўсёды ёсць пастаноўкі для дарослых.

Прадстаўнікі Нікалаеўскага абласнога тэатра лялек на чале з дырэктарам і мастацкім кіраўніком, заслужаным работнікам культуры Украіны Вікторыяй Цярэшчанка прывезлі ў Маладзечна спектакль па матывах вядомай казкі Джані Радары «Чыпаліна» і за тры дні сыгралі яго сем разоў як на сцэне «Батлейкі», так і ў навучальных установах раёна.


Удзельнікі акцыі перакананы ў тым, што мастацтва не мае межаў, яго разуменне не залежыць ад таго, на якой мове гавораць акцёры. Публіцы наогул найбольш падабаюцца спектаклі, якія перадаюць каларыт той ці іншай краіны. Дарэчы, у многіх  еўрапейскіх краінах многія тэатры лялек даўно сталі прыватнымі. У нашай краіне яны пакуль адзінкавыя.

16 лістапада «батлейкаўцы» накіруюцца ў Тулу, дзе прадоўжыцца акцыя «Тэатры свету – дзецям». Яны пакажуць спектакль па матывах казкі братоў Грым «Храбры кравец», які таксама мае шматлікія ўзнагароды.

Адным з ініцыятараў Міжнароднай акцыі «Тэатры свету – дзецям»у 2010 годзе выступіў Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка»,

Поўнасцю матэрыял Ірыны РАБУШКА змешчаны ў "МГ за сераду, 02.11.2016 г.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх