Saturday, Dec 15th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Темы Культура Маладзечна прыняло эстафету культурнай сталіцы ад Брэста

Маладзечна прыняло эстафету культурнай сталіцы ад Брэста

E-mail Печать

У пятніцу, 18 снежня, Маладзечна прыняло эстафету культурнай сталіцы Беларусі 2016 года – у Брэсце адбылася перадача сімвалічнага знака.

Аб тым, што было прынята такое рашэнне, мы расказвалі раней.

 

 

Заключны гала-канцэрт мерапрыемстваў «Брэст – культурная сталіца Беларусі-2015» прайшоў у тамтэйшым Палацы культуры прафсаюзаў. Своеасаблівай справаздачай зробленаму за год у гэтай сферы сталі экспазіцыі, разгорнутыя ў фае палаца. У тым ліку выставы, прысвечаныя мінуўшчыне і сённяшняму дню Брэста, работы мясцовых мастакоў, літаратараў і народных умельцаў. Вельмі прадуманым у плане рэжысуры і падбору выканаўцаў аказаўся сам гала-канцэрт. Больш за 500 артыстаў прынялі ў ім удзел. Прынамсі, дзве гадзіны, адведзеныя на выступленні гаспадароў і запрошаных артыстаў (у ліку іх была і наша «Спадчына»), праляцелі непрыкметна.

Як і цырымонія ўзнагароджвання жыхароў абласнога цэнтра, якія асабліва вызначыліся ў творчым плане ў «культурны» год, – прадстаўнікоў самых розных відаў мастацтва, літаратараў, журналістаў, вэб-дызайнераў, мецэнатаў...

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Як паведаміў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук, у адыходзячым годзе жыхары і госці горада сталі ўдзельнікамі каля дзвюх сотняў мерапрыемстваў культурнага кшталту. Асобныя з іх – міжнародны фестываль «Студзеньскія музычныя вечары», тэатральная «Белая вежа» і іншыя – сталі візітнымі карткамі Брэста, «на біс» успрымаюцца аматарамі высокага мастацтва. Знакавымі можна лічыць тыя, што нарадзіліся па ініцыятыве саміх брастчан і якія будуць рэалізаваныя ў наступныя гады. «Мы спадзяёмся, што Маладзечна годна будзе несці званне культурнай сталіцы нашай краіны ў 2016 годзе», – выказаўся А. Рагачук, перадаючы сімвалічны знак свайму калегу старшыні Маладзечанскага райвыканкама А. Яхнаўцу.

Аляксандр Дзмітрыевіч зазначыў, што высокае званне – заслуга работнікаў культуры і ўсіх жыхароў Маладзечаншчыны. На тэрыторыі раёна штогод праходзіць вялікая колькасць мерапрыемстваў самага рознага ўзроўню, у тым ліку Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. 57 творчых калектываў маюць статус заслужаных, народных, узорных.

«Безумоўна, вельмі ганарова і адказна атрымаць статус культурнай сталіцы Беларусі, хаця Маладзечна і лічыцца неафіцыйным культурным цэнтрам Міншчыны. Але я запэўніваю: мы будзем старацца, каб перасягнуць нават такі горад, як Брэст», – пад гучныя апладысменты залы прамовіў А. Яхнавец.

Апладысментамі сустрэлі ўдзельнікі гала-канцэрта і выступленне заслужанага аматарскага калектыву ансамбля песні і танца «Спадчына» Палаца культуры нашага горада. Такім чынам, першы крок да набыцця новага статуса Маладзечна ўжо зрабіла. Будзем чакаць наступных – упэўненых і запамінальных, гучных і прыгожых.

Аляксандр ЛАЗОЎСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Комментировать:

Комментарии 

 
+1 #1 белый саша 25.12.2015 11:25
до настоящей культуры нам молодечненцем еще далеко. посмотрите на наши дворы: все газона заставлены автомобилями, ямы, мусор. дорогу переходить на нерегулируемом пешеходном переходе страшно. Правда, и пешеходы редко когда с фликерами ходят. Парикмахерскую Стиль открыли: нет, чтобы на белорусском языке вывеску сделали ( в крайнем случае на русском), так на английском. Культурные полиглоты, понимаешь.
Цитировать
 
 
0 #2 рябый Миша 28.12.2015 09:13
лозунги превыше всего. А что за ними уже не так важно
Цитировать
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх