Monday, May 20th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Афиша Кино, концерты Украинская народная хоровая капелла г. Москвы даст благотворительный концерт в Молодечно

Украинская народная хоровая капелла г. Москвы даст благотворительный концерт в Молодечно

E-mail Печать

У маладзечанцаў будзе цудоўная магчымасць далучыцца да прыгажосці ўкраінскай песні. У раённым цэнтры культуры (былы Дом культуры чыгуначнікаў) 8 студзеня пройдзе дабрачынны канцэрт украінскай народнай харавой капэлы Масквы.

Гэты калектыў існуе з 1992 года. У яго складзе больш за 80 удзельнікаў – этнічныя ўкраінцы, рускія, армяне, яўрэі, беларусы.  Яго стваральнік і мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч культуры Украіны і Расіі Вікторыя Скапенка.

 

...Хто з нас не ведае ўкраінскія народныя песні «Нясе Галя воду» ці «Распрагайце, хлопцы, коней»? На іх адгукаецца душа, іх словы і мелодыя адразу запамінаюцца. Гэта якраз той выпадак, калі песні не знаюць межаў і аб’ядноўваюць народы.

У рэпертуары капэлы – народныя ўкраінскія, аўтарскія песні, вялікі пласт – духоўныя творы. Яшчэ адзін важны кірунак дзейнасці – папулярызацыя ўкраінскіх традыцый і абрадаў. У складзе калектыву ёсць цудоўныя дуэты, вакальныя групы, асобныя выканаўцы, а таксама інструменталісты – баяніст, скрыпачка, бандурыстка.

Украінскую народную капэлу г. Масквы запрасіла ў Беларусь грамадскае аб’яднанне «Цэнтр украінскай культуры «Січ» у рамках святкавання праваслаўных. У Маладзечне госці з Масквы пазнаёмяцца з дзейнасцю нацыянальных дыяспар, у прыватнасці, з удзельнікамі грамадскага аб’яднання «Краяны».

Пачатак канцэрта ў 17.00. Уваход вольны.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Фото: mos-ukr-capella.ru

Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх