Monday, Mar 30th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Темы История, туризм Звание «народный» присвоили музею памяти воинов-интернационалистов молодечненской СШ №14

Звание «народный» присвоили музею памяти воинов-интернационалистов молодечненской СШ №14

E-mail Печать

Музей у школе існуе з 2003 года. Быў адкрыты пры пад-трымцы раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

 

Заснавальнік і кіраўнік музея – Ігар Арабей, былы воін-інтэрнацыяналіст.

— Нашы школа і музей (дарэчы, адзін з нямногіх у рэспублі-цы) з’яўляюцца рэсурсным цэнтрам па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, — гаворыць дырэктар СШ №14 Каліна Капуцкая. – Тут ладзяцца экскурсіі не толькі для дзяцей і моладзі, але і для дарослых. А таксама праводзяцца тэматычныя раённыя і абласныя семінары для педагогаў, якія займаюцца дзейнасцю школьных музеяў.

Неаднойчы ў якасці экскурсантаў былі прадстаўнікі мясцовых улад, аблвыканкама, Міністэрстваў адукацыі, культуры і абароны, Адміністрацыі Кіраўніка краіны, трох акадэмій — кіравання пры  Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, МУС і ваеннай. Тое, што музей атрымаў званне «народны» — ганаровая падзея ў жыцці школы. Мы будзем і надалей трымаць марку, развіваць і яшчэ больш папулярызаваць яго дзейнасць.

Ганаровае званне музею прысвоена загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.



У музеі прадстаўлены асабістыя дакументальныя матэрыялы Ігара Арабея, а таксама сабраныя яго баявымі таварышамі, іх сваякамі і ўдзельнікамі вучнёўскай групы «Пошук», якія адшукваюць тых, хто служыў у Афганістане. Утрымліваецца ён за кошт сродкаў за аказанне платных адукацыйных паслуг. Нядаўна, напрыклад, быў набыты тэлевізар для відэасуправаджэння ў час экскурсій і іншых мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў музеі.

На наступны навучальны год тут запланаваныя рамонт, абнаўленне экспазіцыйных вітрын, стэлажоў. Але музей будзе функцыянаваць і тут па-ранейшаму будуць рады наведвальнікам.

Ірына РАБУШКА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх