Sunday, Jan 19th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Темы История, туризм В музее-усадьбе М.-К Огинского в Залесье работает выставка картин Юрия Теребуна

В музее-усадьбе М.-К Огинского в Залесье работает выставка картин Юрия Теребуна

E-mail Печать

Свае карціны ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесіі выставіў наш зямляк – мастак, музыкант і выкладчык Юрый Церабун.
Называецца выстаўка «Мелодыі роднага краю». Тут прадстаўлены каля 25 жывапісных і графічных работ. Карціны ствараліся на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. На іх адлюстраваны краявіды Паўночных Афін (так у часы Агінскага называлі Залессе), паказана хараство роднай прыроды. Можна ўявіць, якой была сядзіба да рэканструкцыі, як выглядалі яе ваколіцы. Аўтар захаваў дух гісторыі. Гэта робіць экспазіцыю асабліва каштоўнай, натхняе на творчасць маладых мастакоў.

-- Паўночныя Афіны заўсёды прыцягвалі людзей творчых, — адзначыла дырэктар музея-сядзібы Людміла Градзіцкая. – Гэта традыцыя працягваецца і цяпер. Асабліва мы рады рэалізацыі сумесных творчых праектаў з маладзечанцамі. Маладзечна і Залессе звязвае агульная гісторыя. Таму супрацоўніцтва паміж установамі культуры і адукацыі, мастакамі, музыкантамі карыснае для ўсіх. Яно будзе працягвацца.

З выстаўкай Юрыя Церабуна наведвальнікі музея-сядзібы маюць магчымасць пазнаёміцца да 19 жніўня.

Алег БЯГАНСКІ.

Фота з архіва "МГ".




Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх