Sunday, Jan 19th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Темы История, туризм Старажытны будынак у Маладзечне прыводзілі ў парадак валанцёры (ФОТА)

Старажытны будынак у Маладзечне прыводзілі ў парадак валанцёры (ФОТА)

E-mail Печать

Мясцовы дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» арганізаваў добраўпарадкавання корпуса былога кляштара трынітарыяў, што знаходзіцца на тэрыторыі станказавода.

Валанцёры арганізацыі два разы талакой збіралі і выносілі друз з памяшканняў аднаго з самых старажытных будынкаў Маладзечна, які захаваўся да нашага часу. Работа будзе працягвацца.

— Кляштар у 1762 годзе пабудавалі дзед аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай» Тадэвуш Агінскі і яго жонка Ізабэла з роду Радзівілаў, — расказаў член праўлення фонду Валерый Бурэнь. – Яны ж даставілі сюды мошчы святых і іншыя рэліквіі. Ёсць меркаванне, што Ізабэла пахаваная або ля сцен кляштара, або ў падзямеллі. Такім чынам, будынак непасрэдна звязаны з родам Агінскіх. Вось чаму ён павінен быць захаваны і стаць знакавым турыстычным аб’ектам і адным з сімвалаў нашага горада. У перспектыве тут можа ўзнікнуць музей.

В. Бурэнь паведаміў, што добраўпарадкаванне праводзіцца са згоды адміністрацыі прадпрыемства і пры падтрымцы райвыканкама. Валанцёры ачысцілі ўжо другі паверх і прыступілі да першага. У планах абследаваць падзямелле.

На думку субяседніка, захаванасць будынка даволі добрая. Магутныя сцены, якасная кладка, крыжовыя скляпенні, былыя манаскія келлі і шырокія нішы, у якіх раней стаялі скульптуры… Усё гэта і цяпер стварае своеасаблівы антураж. з’яўленне новага турыстычнага аб’екта павялічыць прыцягальнасць нашага горада, у тым ліку для інвестараў.

Увага! Жадаючыя прыняць удзел у наступнай талацэ па добраўпарадкаванні корпуса былога кляштара трынітарыяў могуць патэлефанаваць па нумары 8-029-264-91-17.

Алег БЯГАНСКІ.

Фота: Юлія ШАБЛОЎСКАЯ.

Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх