Monday, Aug 19th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Темы История, туризм Сябры Гарадка запрашаюць на форум

Сябры Гарадка запрашаюць на форум

E-mail Печать

У дні 75-й гадавіны нападу Германіі на СССР  22 чэрвеня ў вёсцы Гарадок, што пад Маладзечна, адбудзецца адкрыты Міжнародны форум «Сябры Гарадка: гісторыя, культура, памяць аб трагедыі».


Форум прысвечаны трагедыі знішчэння яўрэя -- большасці, што некалі там жылі.  Пасля вайны засталася толькі трагічная памяць, пустуючая сінагога, закінуты  могілкі, ды помнік ахвярам - 720 забітых і спаленым нацыстамі яўрэям. І такіх трагічных вёсак на тэрыторыі Беларусі засталося нямала. Вось чаму гісторыкі, работнікі музейнай і архіўнай справы, прадстаўнікі культуры і адукацыі збяруцца, каб абмеркаваць пытанні аднаўлення багатага гістарычнага мінулага.

Разам з Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Йаханеса Рау і Гарадоцкім сельскім Савеце будуць партнёры з Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын, Міжнароднага фонду "Узаемаразуменне". На сустрэчу з шэрагу замежных краін прыедуць і ўраджэнцы Гарадка.


Падрабязная праграма:

10:00 - 10:45 – заезд удзельнікаў, рэгістрацыя, кава-паўза (Гарадоцкі Дом культуры),
11:00 – мітынг (пляцоўка каля помніка землякам),
11:30 – ускладанне кветак,
11:35 – пасадка Алеі памяці каля памятнага знака загінулым яўрэям Гарадка,
11:50 – адкрыццё Знака памятных месцаў Гарадка,
11.55 – выступленне хору былых вязняў нацызму “Лёсы”,
12:05 – фота на памяць удзельнікаў форуму,
12:10 – палявая кухня,
12:30 – кінаклуб “Гісторыя, культура, памяць пра трагедыю” (Гарадоцкі Дом культуры),
12:35 – слова Беатрыс Петцольд, прадстаўніка адукацыйных праграм Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау,
12:40 – прагляд дакументальнага фільма “Захавальнікі памяці” – слова прадюсара фільма Юрыя Ігрушы, дыскусія,
13:20 – прагляд дакументальнага фільма “Леанід Левін: вайна і каханне” – слова Галіны Левінай, намесніцы старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак, дыскусія,
14:00 – прагляд дакументальнага фільма “Трагедыя Трасцянца” – слова Антаніны Чумаковай, намесніцы дырэктара Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, дыскусія,
14:40 – прагляд дакументальнага фільма “Твары Гарадка 30-х” – слова Кузьмы Козака – кандыдата гістарычных навук, дацэнта БДУ, дыскусія,

16:00 – канцэртная праграма з удзелам прадстаўнікоў Гарадка, Маладзечна, Мінска (Гарадоцкая школа мастацтваў),
17:00 – завяршэнне.

Чытайце таксмама:

Факты из истории Молодечненского района. Городок -- деревня еврейская

Памятник жертвам Холокоста установили в Городке

Участники форума в Городке обсудят вопросы истории и сохранения памяти

Я расскажу тебе про Городок...



Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх