Sunday, Aug 25th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Темы История, туризм Для вёскі Гарадок ствараюць гістарычна-культурны праект

Для вёскі Гарадок ствараюць гістарычна-культурны праект

E-mail Печать

Запрашаюцца да ўдзелу майстры і аматары дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Праект, накіраваны на адраджэнне і развіццё традыцыйных народных рамёстваў, распрацоўвае грамадская ўстанова «Мае быць», што знаходзіцца ў Гарадку. Ён зацікавіў Нямецкі адукацыйны цэнтр Федэральнага ўрада Германіі, размешчаны ў Мінску.  

У рамках супрацоўніцтва з нашай краінай гэта арганізацыя рэалізуе «Праграму падтрымкі Беларусі», разлічаную на 2016-2019 гады, і садзейнічае ўвасабленню неардынарных ідэй, якія спрыяюць умацаванню грамадскай свядомасці. Кіраўніком праекта па адраджэнні і развіцці традыцыйных народных рамёстваў з’яўляецца Ліна Цывіна – член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, кераміст з больш чым 25-гадовым стажам.

— Народныя рамёствы – сапраўдны скарб, наша гісторыя, культура і традыцыі. На жаль, не ўсе сучаснікі разумеюць гэта. Мне вельмі хочацца, каб да праекта далучыліся неабыякавыя самабытныя майстры. Наогул, я мару аб тым, каб у кожнай вёсцы, як раней, былі ўмельцы, здольныя вырабляць кошыкі, гліняны посуд, сельскагаспадарчыя прылады… Каб неабходныя ў гаспадарцы рэчы мясцовыя жыхары не шукалі ў гарадскіх магазінах, на базарах ці ў інтэрнэце. Зрэшты, у гандлёвай сетцы гэты асартымент не вельмі шырокі і пераважна падобны на шырспажыў не ў лепшым яго выглядзе, — гаворыць Ліна Цывіна.

Да праекта плануецца далучыць аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага і школу-інтэрнат №2 для дзяцей з парушэннямі зроку.

Удзельнікі праекта не толькі імкнуцца захаваць народныя традыцыі ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, але і спрабуюць актывізаваць адукацыйную, выставачную, выдавецкую, канцэртную, экскурсійную дзейнасць.

Ірына РАБУШКА.


Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх