Saturday, Aug 08th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Темы История, туризм Афганістан -- памяць і боль

Афганістан -- памяць і боль

E-mail Печать

Парк у Маладзечне, памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам. Некалькі гадоў запар 15 лютага тут збіраюцца ўдзельнікі афганскай і іншых войнаў, што ішлі далёка за межамі былога СССР. Многія прыходзяць з дзецьмі і ўнукамі. Так было і сёлета…

З афганскай вайны не вярнуліся 10 ураджэнцаў Маладзечаншчыны. На школах, дзе яны вучыліся, устаноўлена шэсць мемарыяльных дошак. Сёмую плануецца адкрыць у Радашковічах. Прысвечана яна будзе сяржанту Аляксандру Корзіку.

Як адзначыў старшыня Маладзечанскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Ігар Арабей, людзі, якія глядзелі смерці ў вочы, як ніхто іншы, разумеюць цану міру.

митинг памяти воинов-афганцев в Молодечно

Па традыцыі мітынг, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, пачаўся з набажэнства.

митинг памяти воинов-афганцев в Молодечно

Словы падзякі тым, хто выконваў свой воінскі і патрыятычны абавязак, выказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алеся Лукоўская.

митинг памяти воинов-афганцев в Молодечно

Старшы прапаршчык Фёдар Азарэвіч служыў у Афганістане з 1984-га па 1986 год, старшы прапаршчык Іван Канановіч – з 1980-га па 1982-і.

митинг памяти воинов-афганцев в Молодечно

Мінутай маўчання ўшанавалі прысутныя памяць салдат, жыццё якіх абарвалася ў чужой далёкай краіне. Да памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам ляглі жывыя кветкі.

митинг памяти воинов-афганцев в Молодечно

митинг памяти воинов-афганцев в Молодечно

У мітынгу бралі ўдзел юнакі з клуба «Юны дэсантнік».

митинг памяти воинов-афганцев в Молодечно

митинг памяти воинов-афганцев в Молодечно

митинг памяти в Молодечно

митинг памяти в Молодечно

— Цяжка глядзець на тых, хто прайшоў дарогамі Афганістана, — гаворыць былы ваенны дырыжор Кабульскага гарнізона Іван Канановіч. — Многія з іх былі параненыя, страцілі здароўе. Некаторыя не вярнуліся з той вайны. Вось чаму дні, калі я апынуўся ў Афганістане і калі пакідаў гэту краіну, памятаю і сёння.
Па словах субяседніка, музыка вельмі дапамагала салдатам пераносіць выпрабаванні ваеннай службы, нагадвала пра мірнае жыццё, пра далёкую Радзіму, давала надзею на шчаслівае вяртанне дадому.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх