Tuesday, Jun 25th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Новости Год молодежи На кірмаш -- з ініцыятывамі

На кірмаш -- з ініцыятывамі

E-mail Печать

Раённы фестываль «Кірмаш ініцыятыў» дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый нядаўна прайшоў у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік».

Прадстаўнікі пяці маладзёжных аб’яднанняў на розных пляцоўках  расказвалі пра сваю дзейнасць і ў чарговы раз засведчылі, што маладосць — гэта пастаянная гатоўнасць да чагосьці новага, рашучыя ўчынкі, галавакружныя перспектывы і мары.

Самую масавую ў нашым раёне Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю прадстаўляла дружына сярэдняй школы №14. Хлопчыкі і дзяўчынкі запрасілі гледачоў на гульню-падарожжа па «Краіне піянерыі», дзе кожны ведае яе законы і выконвае  іх. У жадаючых на шчацэ з’яўляўся сімвал арганізацыі, зроблены з дапамогай аквагрыму.

У 2012 годзе Маладзечна далучылася да міжнароднай ініцыятывы «Горад, дружалюбны да  дзяцей». Арыгінальна, творча і вельмі музычна прадставілі сваю работу члены раённага маладзёжнага парламента. У іх песні акцэнт быў зроблены на фразу, якая характарызуе гэта аб’яднанне: «Мы за любоў, мы супраць вайны. Мы — гэта свет, мы — дзеці зямлі». Для стварэння сяброўскай і спрыяльнай атмасферы на прэзентацыі юныя парламентарыі прапанавалі гледачам гульні для знаёмства «Піяніна» і «Індывідуальнасць». «2016 год абвешчаны Годам культуры. І цяпер мы займаемся рэалізацыяй праекта «Маё Маладзечна», накіраванага на вывучэнне славутасцей культурнай сталіцы Беларусі», — расказала прадстаўнік маладзёжнага парламента Эльвіра Гарланова.

Адна з галоўных ініцыятыў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі – праект «100 ідэй для Беларусі».


Клуб «Планета» прадстаўляў на форуме Беларускую асацыяцыю клубаў ЮНЕСКА. Яго ўдзельнікі паказвалі фокусы пры дапамозе сашчэпак, каляровых гумак, вяровачак, алоўкаў, навучылі гасцей практыкаванням, якія дапамагаюць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі развіваць дробную маторыку рук. Прыемна, калі тваё захапленне прыносіць не толькі радасць, але і рэальную карысць.

Аб прыналежнасці да піянераў сведчыў не толькі гальштук, але і аквагрым з сімвалам арганізацыі.


Сёлета спаўняецца 15 гадоў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі юных ратавальнікаў-пажарных, дэвіз якой «Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго!». Члены клуба «ПРЫМУС» расказалі пра сваё насычанае на падзеі жыццё: акцыі, флэш-мобы, КВЗ...

Які ж кірмаш ініцыятыў без Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі? Юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 31 года аб’яднаны адной мэтай: стварыць умовы для развіцця моладзі, раскрыцця творчага патэнцыялу. Да прыкладу, маладым людзям, якія хочуць зарабіць грошы на кішэнныя расходы, БРСМ дапамагае ў часовым працаўладкаванні. Неабыякавыя юнакі і дзяўчаты дзейнічаюць у валанцёрскім аб’яднанні «Добрае сэрца». Адной з галоўных ініцыятыў арганізацыі з’яўляецца праект «100 ідэй для Беларусі». Гэты конкурс дае магчымасць падлеткам актывізаваць іх навуковы патэнцыял, стварыць нешта новае для краіны.
Па заканчэнні «Кірмашу ініцыятыў» усе ўдзельнікі форуму атрымалі каардынаты кожнай арганізацыі. Важна тое, што маладыя людзі адчулі сваю запатрабаванасць, яшчэ больш
усвядомілі, што калі яны становяцца  ўдзельнікамі грамадскіх аб’яднанняў, то паказваюць прыклад іншым, зацікаўліваюць сяброў актыўным грамадскім жыццём.

Валянціна ТРУБАЧ, навучэнка школы журналістыкі «Маладзік».
Фота: Кацярына ДВАРЭЦКАЯ.

Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх