Адзінаццацікласніца Лада расказала, што ў трэці раз прымае ўдзел у адукацыйных мерапрыемствах гэтай грамадскай арганізацыі. Дзяўчына спадзяецца, што атрыманыя веды дапамогуць на практыцы. Зацікавіла яе і тэма «Роўнасць, або 1 = 1».
У ходзе заняткаў трэнеры семінара Юлія Ведышава(Маладзечна) і Яўгенія Пачэпка (Віцебск) акцэнтавалі ўвагу на пытаннях роўнасці і недыскрымінацыі, талерантных адносін у сучасным грамадстве, разгледзелі асноўныя тэрміны, звязаныя з вызначанай тэмай, абмеркавалі прычыны дыскрымінацыйных паводзін і пачуцці, якія ўзнікаюць у тых, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю.
У даверлівай сяброўскай абстаноўцы равеснікі пагаварылі аб распаўсюджаных у грамадстве стэрэатыпах.
Па выніках атэстацыі ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты мультыплікатараў (мультыплікатар у цікавай гульнявой форме перадае веды аднагодкам), займеюць магчымасць аргані-
зоўваць і праводзіць у сваіх навучальных установах трэнінгі на тэму «Роўнасць» па прынцыпе «Роўны навучае роўнага».
Людміла ЦАР.
Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.
Комментировать: