Tuesday, Jun 25th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Новости Год молодежи Американский хип-хоп в Молодечно

Американский хип-хоп в Молодечно

E-mail Печать

Чорная кепка, кашуля ў клетку, джынсы, красоўкі – знешне звычайны малады чалавек. Але калі ён зайшоў у залу бібліятэкі сямейнага чытання «Верасок», моладзь з гімназіі №6 і сярэдніх школ №2, 8, 14 не магла стрымаць эмоцый.

Для тых, хто захапляецца хіп-хопам, Доні «Крамбс» Каўнтс – сапраўдная легенда, непераўзыдзены танцор, у якога тысячы паслядоўнікаў па ўсім свеце.

У 17 гадоў ён стаў харэографам у сусветнавядомай спявачкі Крысціны Агілера, працуе з ёю і сёння, як і з іншымі вядомымі выканаўцамі.  Акрамя таго, ён здымаўся ў фільмах, у тым ліку культавым «Танцы вуліц», з якога, па сутнасці, і пачалася беларуская хіп-хоп культура.

Доні ўдзельнічаў у судзействе міжнароднага хіп-хоп фестывалю ў Мінску і змог знайсці ў сваім шчыльным графіку некалькі гадзін, каб сустрэцца з маладзечанцамі па прапанове супрацоўнікаў інфармацыйнага цэнтра Пасольства ЗША, якія яго суправаджалі.

«Падніміце, калі ласка, рукі, хто з вас танцуе брэйк-данс, чытае рэп! — звярнуўся да моладзі Доні і ўзрадаваўся, калі ўбачыў, што ў зале шмат яго аднадумцаў. — Але хіп-хоп гэта не проста танцы ці рэп, гэта стыль жыцця, тое, чым я дыхаю кожны дзень». Танцор расказаў, што захапіўся ім у 12 гадоў. «Каб дасягнуць поспеху, трэба вельмі шмат працаваць, быць упартым. Захапленне павінна стаць справай усяго жыцця», — даў параду юнакам і дзяўчатам артыст. У свае 36 гадоў ён вядомы ва ўсім свеце, яго запрашаюць судзіць самыя прэстыжныя конкурсы. Аднак ён па-ранейшаму шмат рэпеціруе і танцуе, каб не страціць форму.

А затым пачалося самае цікавае. Доні запрасіў выйсці да яго ўсіх жадаючых і правёў майстар-клас, паказаў некалькі рухаў брэйк-данса, прадэманстраваў сваю супергібкасць, пластычнасць. У імгненне ён  пераўвасобіўся, гледачы адчулі магутную энергетыку, якая ішла ад яго. Моладзь была проста ў захапленні. Маладзечанскія падлеткі сталі ў круг і па чарзе паказвалі амерыканцу, што яны ўмеюць. Асабліва ўразіла ўсіх дзяўчынка-пяцікласніца – нават Доні здзівіўся, што яна так добра танцуе брэйк. Калі ж падлеткі ў яго спыталі, як ён наогул ацэньвае школу беларускага брэйк-данса, Доні сказаў, што ў яе вельмі высокі ўзровень, і гэта пацвердзіў фестываль у Мінску.

Доні сфатаграфаваўся з юнымі танцорамі, шчыра падзякаваў за сувеніры, якія ўручыла яму дырэктар ЦРБ імя Максіма Багдановіча Марыя Ляцяга. Адчувалася, што яму ў нас вельмі спадабалася. «Я абавязкова прыеду да вас яшчэ!» — паабяцаў ён на развітанне. Што ж, у маладзечанскіх падлеткаў бу-
дзе цудоўны стымул удасканальваць сваё майстэрства, каб праз нейкі час здзівіць самога Доні «Крамбса» Каўнтса…

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх