Sunday, Jul 21st

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Новости Год культуры Маладзечанец Павел Сапоцька прадстаўляў Беларусь на Сусветным культурным форуме на востраве Балі

Маладзечанец Павел Сапоцька прадстаўляў Беларусь на Сусветным культурным форуме на востраве Балі

E-mail Печать

У сярэдзіне кастрычніка на востраве Балі ў Рэспубліцы Інданезія адбыўся Сусветны культурны форум. У межах мерапрыемства ўпершыню прайшоў Міжнародны маладзёжны форум.  Беларусь на ім прадстаўляў наш зямляк

– адказны сакратар фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага», дырэктар мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Павел Сапоцька.

Паўла ўразіў маштаб падзеі: сотні вядучых тэлерадыёкампаній з розных краін свету, прамая трансляцыя на ўсіх тэлеканалах Інданезіі, дыпламатычны корпус, прадстаўнічыя міжнародныя дэлегацыі… Канферэнцыі, круглыя сталы, фестывалі, рэпетыцыі, рабочыя сустрэчы станавіліся арэаламі рэальнага міжкультурнага дыялогу. Карнавал у горадзе Дэнпасар, куды прыехалі танцавальныя калектывы з усяго свету, уразіў сваім высокім узроўнем і шчырай цікавасцю як гледачоў, так і ўдзельнікаў адзін да аднаго.

Павел Сапоцька (другі справа) сярод удзельнікаў форуму ў Інданезіі.



Адной з ключавых падзей WCF стаў Міжнародны маладзёжны форум на тэму «Культура моладзі для сацыяльнай трансфармацыі і роўнасці». Моладзь свету была прадстаўлена 150 удзельнікамі больш як з сарака краін свету.


На працягу шасці дзён яны працавалі ў некалькіх секцыях. Кожная з іх у выніку падрыхтавала спектр прапаноў па пэўнай праблематыцы, пасля чаго на агульным пасяджэнні была адобрана рэзалюцыя форуму. Яна ўтрымлівае комплекс прапаноў, накіраваных на актывізацыю міжнароднага супрацоўніцтва моладзі ў гуманітарнай сферы, інстытуцыянальную падтрымку арганізацый самакіравання моладзі, інтэнсіфікацыю ўзаемадзеянняў маладзёжных асацыяцый з дзяржаўнымі органамі і інстытутамі грамадзянскай супольнасці, шырокае развіццё валанцёрскіх практык і многае іншае.

Надзвычай насычаны графік, тым не менш, спрыяў наладжванню ўзаемаадносін з прадстаўнікамі замежных краін, дазволіў не толькі далучыцца да культурнай спадчыны Інданезіі і азнаёміцца з тэндэнцыямі развіцця культуры на сучасным этапе, але і максімальна прэзентаваць нашу краіну, унікальны гісторыка-культурны патэнцыял і магчымасці сённяшняга дня Беларусі. Намаганні не аказаліся дарэмнымі: прыемна было неўзабаве бачыць побач з сабой маладых людзей, якія падносілі тэлефон з фотаздымкамі на экране: Мірскі замак, Вялікі тэатр, Палац Незалежнасці, Нацыянальная бібліятэка, Храм Усіх Святых... І прасілі расказаць пра «такую прыгажосць». Многія дэлегаты атрымалі ў якасці невялікага сувеніра наборы паштовак аб горадзе Маладзечне. Генеральнаму дырэктару Дэпартамента культуры Міністэрства адукацыі і культуры Інданезіі Хілману Фарыду дасталася кніга аб нашым горадзе.

Цяпер, пасля спаду эмоцый і асэнсавання ўсяго ўбачанага і пачутага, з’яўляюцца канкрэтныя ідэі аб супрацоўніцтве. Шматлікія электронныя паведамленні, якія прыходзяць штодня на маю пошту, абмен думкамі і планамі сведчаць пра тое, што ў хуткім часе з’явіцца магчымасць рэалізаваць цікавыя праекты, нараджэнню якіх паспрыяла наведванне такой далёкай і цікавай краіны – Рэспублікі Інданезія.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "МГ" за сераду, 26.10.2016.

 

Комментировать:

Комментарии 

 
+1 #1 вырос я 26.10.2016 10:10
А я же вот на всех фото от переизбытка чувств сразу обниматься лезу. А Павел молодец! Такие красавицы рядом - а он руки по швам. Если женат, половинка может не волноваться
Цитировать
 
 
0 #2 stop-not 27.10.2016 18:28
красотки-то заморские, не наши. в хиджабах. поневоле руки по швам держать будешь. а не то обкорнают по самое немогу. и это самое немогу тоже.
Цитировать
 
 
0 #3 rimma 28.10.2016 11:12
Ничего, Родина примет своего героя любым. А общество Агинского так и вообще своих не бросает
Цитировать
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх