Tuesday, Jun 25th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Новости Год культуры Фотамастак Міхаіл Крыжаноўскі прэзентуе свае работы ў Плябані

Фотамастак Міхаіл Крыжаноўскі прэзентуе свае работы ў Плябані

E-mail Печать

Фотавыстаўка «Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці» Міхаіла Крыжаноўскага адкрылася ў цэнтры традыцыйнай культуры і быту вёскі Плябань.

 

Міхаіл Крыжаноўскі – вядомы ў Беларусі майстар партрэтных, рэпартажных і мастацкіх здымкаў. Па адукацыі эканаміст-менеджар, выкладчык фотасправы, цяпер з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам у галіне рэкламы, маркетынгу і адукацыі. Каля дваццаці гадоў супрацоўнічае са СМІ ў якасці фотакарэспандэнта і журналіста. Прымаў удзел у шматлікіх выстаўках і конкурсах не толькі айчынных, але і міжнародных.

Уменне фотамайстра адшукаць, адкрыць і адлюстраваць у кадры самае патаемнае, няўлоўнае і індывідуальнае надаюць непаўторнасць кожнай яго рабоце. Вось чаму той, хто аднойчы бачыў фотаздымкі Міхаіла Крыжаноўскага, імкнецца зноў пабываць на яго выстаўках, па магчымасці набыць яго работы.

Напярэдадні 250-годдзя з дня нараджэння вядомага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага Міхаіл Крыжаноўскі падрыхтаваў тэматычную фотавыстаўку, прэзентаваў яе ў Залессі. У экспазіцыі аўтара, прысвечанай дзейнасці Агінскага, каля сотні работ, якія адлюстроўваюць помнік гісторыка-культурнай спадчыны «Ансамбль былога палаца Агінскіх пачатку XIX стагоддзя ў Залессі Смаргонскага раёна». Частка іх змешчана на выстаўцы ў цэнтры традыцыйнай культуры і быту в. Плябань.

Фота: www.rh.by

Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх