Wednesday, Jul 24th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Новости Год культуры Дакрануцца да мастацтва

Дакрануцца да мастацтва

E-mail Печать

Палац культуры ў Маладзечне апладзіраваў удзельнікам сацыяльна-арыентаванага праекта для дзяцей і моладзі «Дакрананне».
Унікальную магчымасць дакрануцца да выдатных узораў музычнага мастацтва падарылі юным маладзечанцам студэнцкі сімфанічны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і ансамбль салістаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ.

На экране — эпізоды галактычнай вайны. Караблі паўстанцаў, якія наносяць удар з сакрэтнай базы, у жорсткай сутычцы ўсё ж перамагаюць… Відовішча заварожвае, сцірае межы паміж рэальнасцю і фантазіяй. Фантастыка – жанр фільма «Зорныя войны». Рэальнасць – віртуозная інтэрпрэтацыя музыкі амерыканскага кампазітара і дырыжора Джона Уільямса (без якой немагчыма ўявіць сабе гэту стужку) артыстамі студэнцкага сімфанічнага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі. Яшчэ адну старонку разнастайнай музычнай праграмы склала папулярная мелодыя «Ружовая пантэра», якая ўвайшла ў альбом саўндтрэкаў да аднайменнага фільма і заваявала тры прэміі «Грэмі».

Вакальны ансамбль гімназіі-каледжа яскрава праілюстраваў «Меладраму» Пятра Чайкоўскага з музыкай да вясновай казкі Аляксея Астроўскага «Снягурачка», напоўненую паэтычнасцю вобразаў, глыбокім і тонкім пранікненнем у свет народных звычаяў.
У праграме прагучалі мелодыі з папулярнага фільма «Піраты Карыбскага мора». Музычная фантазія з элементамі рок-н-рола «Трубадур» нагадала мультфільм «Брэменскія музыканты». Юныя артысты віртуозна выконвалі творы Чайкоўскага, Сэн-Санса, Бізэ, Хачатурана, Алоўнікава, Гладкова, Манчыні... Гледачы, а большасць з іх гэта навучэнцы школ-інтэрнатаў і дзеці з нядобранадзейных сем’яў, былі ў захапленні ад сустрэчы з цудоўным музычным мастацтвам, якую падарылі іх аднагодкі.

Доктар мастацтвазнаўства, прафесар, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава паведаміла, што правядзенне гэтага творчага праекта ў Год культуры стала магчымым дзякуючы гранту Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пад-
трымцы таленавітай моладзі. Звыш ста музыкантаў (сярод іх салісты — лаўрэаты міжнародных конкурсаў) стварылі ў Маладзечне сапраўднае свята.

Нязменнымі вядучымі праграмы сталі беларускі спявак, тэлевядучы Георгій Калдун і навучэнка Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ Аглая Абаніна. Мастацкі кіраўнік студэнцкага сімфанічнага аркестра Андрэй Іваноў і мастацкі кіраўнік ансамбля салістаў гімназіі-каледжа заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Перлін — не толькі аўтары канцэртнай праграмы, але і ініцыятары ўсяго творчага праекта «Дакрананне». Яго прызначэнне — праз мастацтва дакрануцца да сэрцаў, думак, пачуццяў людзей. І гэта ў Маладзечне атрымалася выдатна!

Людміла ЦАР.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Normal 0 false false false MicrosoftInternetExplorer4

Дакрануцца да мастацтва

Палац культуры ў Маладзечне апладзіраваў удзельнікам сацыяльна-арыентаванага праекта для дзяцей і моладзі «Дакрананне».

Унікальную магчымасць дакрануцца да выдатных узораў музычнага мастацтва падарылі юным маладзечанцам студэнцкі сімфанічны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і ансамбль салістаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ.

На экране — эпізоды галактычнай вайны. Караблі паўстанцаў, якія наносяць удар з сакрэтнай базы, у жорсткай сутычцы ўсё ж перамагаюць… Відові-

шча заварожвае, сцірае межы паміж рэальнасцю і фантазіяй. Фантастыка – жанр фільма «Зорныя войны». Рэальнасць – віртуозная інтэрпрэтацыя музыкі амерыканскага кампазітара і дырыжора Джона Уільямса (без якой немагчыма ўявіць сабе гэту стужку) артыстамі студэнцкага сімфанічнага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі. Яшчэ адну старонку разнастайнай музычнай праграмы склала папулярная мелодыя «Ружовая пантэра», якая ўвайшла ў альбом саўндтрэкаў да аднайменнага фільма і заваявала тры прэміі «Грэмі».

Вакальны ансамбль гімназіі-каледжа яскрава праілюстраваў «Меладраму» Пятра Чайкоўскага з музыкай да вясновай казкі Аляксея Астроўскага «Снягурачка», напоўненую паэтычнасцю вобразаў, глыбокім і тонкім пранікненнем у свет народных звычаяў.

У праграме прагучалі мелодыі з папулярнага фільма «Піраты Карыбскага мора». Музычная фантазія з элементамі рок-н-рола «Трубадур» нагадала мультфільм «Брэменскія музыканты». Юныя артысты віртуозна выконвалі творы Чайкоўскага, Сэн-Санса, Бізэ, Хачатурана, Алоўнікава, Гладкова, Манчыні... Гледачы, а большасць з іх гэта навучэнцы школ-інтэрнатаў і дзеці з нядобранадзейных сем’яў, былі ў захапленні ад сустрэчы з цудоўным музычным мастацтвам, якую падарылі іх аднагодкі.

Доктар мастацтвазнаўства, прафесар, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава паведаміла, што правядзенне гэтага творчага праекта ў Год культуры стала магчымым дзякуючы гранту Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пад-

трымцы таленавітай моладзі. Звыш ста музыкантаў (сярод іх салісты — лаўрэаты міжнародных конкурсаў) стварылі ў Маладзечне сапраўднае свята.

Нязменнымі вядучымі праграмы сталі беларускі спявак, тэлевядучы Георгій Калдун і навучэнка Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ Аглая Абаніна. Мастацкі кіраўнік студэнцкага сімфанічнага аркестра Андрэй Іваноў і мастацкі кіраўнік ансамбля салістаў гімназіі-каледжа заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Перлін — не толькі аўтары канцэртнай праграмы, але і ініцыятары ўсяго творчага праекта «Дакрананне». Яго прызначэнне — праз мастацтва дакрануцца да сэрцаў, думак, пачуццяў людзей. І гэта ў Маладзечне атрымалася выдатна!

Людміла ЦАР.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх