Sunday, Jul 21st

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Новости Фотофакт Трайк на Слабадзе

Трайк на Слабадзе

E-mail Печать

Незвычайны транспартны сродак сабраў гаспадар аграсядзібы «Хутарок на Слабадзе» Максім Асіповіч -- гібрыд «Запарожца», «Форда» і матацыкла.

 

— Тэхнікай захапляюся з дзяцінства, — гаворыць Максім Анатольевіч. – Калі ў адным з часопісаў прачытаў пра трайк (трохколавы транспартны сродак, сабраны па падоўжна-сіметрычнай схеме), захацеў мець такі ж. Зборка заняла два гады. Запчасткі купляў сам або давалі знаёмыя.

Рухавік і хадавую частку майстар узяў ад «Запарожца». Карбюратар — «фордаўскі». Побач з пасажырскім сядзеннем устанавіў музычныя калонкі. Гасцей катае ля аграсядзібы на невялікай хуткасці. Гібрыд не пастаўлены на ўлік у ДАІ, таму выводзіць яго на «вялікую дарогу» нельга.

— Гэта ўжо другая мадэль трайка, сабраная сваімі рукамі. Першая атрымалася не зусім удалая, збіраюся яе ўдасканаліць. А другая ў адным з конкурсаў айчыннай дызайнерскай тэхнікі заняла трэцяе месца. Спецыялісты рэкамендавалі выкарыстоўваць мой «матацыкламабіль» у сельскай і лясной гаспадарцы, — адзначыў маладзечанскі Кулібін.

Алег БЯГАНСКІ.

Фота: архіў Максім АСІПОВІЧ.

Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх