Вялікая выява пажарнага на сцяне дома №139 па Вялікім Гасцінцы будзе бачная здалёк. Мастакі паабяцалі, што яна не паблякне 5 гадоў.
У Маладзечне ўпершыню ствараецца вялікае тэматычнае графіці. Мастакі Мацвей і Віталій прадстаўляюць студыю мастацкага афармлення «ZADELO». У ёй жа быў распрацаваны і дызайн-макет малюнка. Эскіз на сцяну наносіўся ў цёмны час пры дапамозе праектара.
-- Выява малюецца па загадзя вызначаных контурах, -- гаворыць Віталій. -- У пэўным парадку балончыкам распыляюцца плямы, якія на адлегласці зліваюцца ў цэласны вобраз. Аднаго балончыка хапае прыкладна на 10 квадратных метраў «палатна». Усяго будзе выкарыстана 30-40 колераў і адценняў. Графіці не паблякне як мінімум 5 гадоў.
Вось што атрымаецца ў хуткім часе.
-- Такога маштабнага заказу ў нас яшчэ не было, -- дапоўніў калегу Мацвей. – Ды і дзевяціпавярхоўку распісваем упершыню. Да гэтага нашым рэкордам быў пяціпавярховы будынак. Раней працавалі ў Жодзіне, Уздзе, іншых гарадах. Агульная плошча маладзечанскага графіці – 255 квадратных метраў.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.
Комментировать:
Комментарии
Ещё нужно что-то большое на белорусскую историю времён ВКЛ нарисовать (Витовта, Гедимина или других персонажей). Скарина тоже неплохо, хотя и жил позже, или Агинского (наш земляк). Вот вам и патриотическое воспитание было бы.
Молодец, рекламодатель. Хорошее замечание. и мне было бы любопытно
Какие денежки? Вы объясните, может мы что-то упустили? Или может вы нам газетную площадь предоставили? Кто кому должен вообще?