Sunday, Apr 21st

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Новости Фотофакт Маладзечанскіх Дзеда Мароза і Снягурачку адзначылі дыпломам

Маладзечанскіх Дзеда Мароза і Снягурачку адзначылі дыпломам

E-mail Печать

Каманда СШ №14 адзначана дыпломам ІІ ступені на абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу Дзядоў Марозаў і Снягурачак «Ёлка-фэст-2016».
Мерапрыемства ў шосты раз праводзіцца напярэдадні навагодніх свят па ініцыятыве Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі сярод работнікаў адпаведнай сферы. Было даслана звыш 20 відэазаявак, з якіх журы адабрала сем найбольш яркіх выступленняў. У лідары выйшлі прадстаўнікі Мінскага, Лагойскага, Клецкага, Слуцкага, Салігорскага, Стаўбцоўскага і нашага раёнаў.

Ад Маладзечаншчыны на абласны этап, які ладзіўся ў Фаніпалі, дэлегавалі каманду СШ №14. У Дзеда Мароза ператварыўся педагог дадатковай адукацыі Канстанцін Бондараў, у Снягурачку – педагог па харэаграфіі Ірына Сасноўская.

Каб іх выступленне адбылося, працавала цэлая каманда. Гэта адміністрацыя школы, педагогі творчых дысцыплін, а таксама спецыялісты цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік». Адметны касцюм для Дзеда Мароза зрабіла настаўніца музыкі СШ №14 Зінаіда Кажура, а для Снягурачкі – сама Ірына.

Ірына РАБУШКА.
Фота: архіў СШ №14.

Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх