Monday, Jan 21st

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Новости Фотофакт Маладзечанскі аддзел Дэпартамента аховы ўзначаліў Уладзімір Балкоўскі

Маладзечанскі аддзел Дэпартамента аховы ўзначаліў Уладзімір Балкоўскі

E-mail Печать

Раней Уладзімір Міхайлавіч займаў пасады начальніка ДАІ Маладзечанскага РАУС, намесніка начальніка гаррайаддзела міліцыі па ідэалогіі і кадравым забеспячэнні, быў намеснікам начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы па ідэалогіі і кадравым забеспячэнні.

— На папярэднім месцы працы адказваў за камплектаванне асабовага складу раённых падраздзяленняў Дэпартамента, — гаворыць У. Балкоўскі. – Таксама ў мае абавязкі ўваходзіў кантроль за захаваннем дысцыпліны і законнасці супрацоўнікамі аддзелаў. Прызначэнне на цяперашнюю пасаду ўспрыняў станоўча. У Маладзечне жыве мая сям’я. Да таго ж аператыўную абстаноўку ў раёне добра ведаю. Ды і дэпутацкія абавязкі выконваць нашмат прасцей, калі жывеш побач з выбаршчыкамі (Уладзімір Міхайлавіч з’яўляецца дэпутатам раённага Савета. — Рэд.).

Мясцовы аддзел Дэпартамента аховы адзін з самых вялікіх у цэнтральным рэгіёне Беларусі. Тут працуюць каля 400 чалавек, якія адказваюць больш чым за 2000 аб’ектаў. Асноўныя задачы аддзела — ахова маёмасці ўсіх форм уласнасці і падтрыманне правапарадку на маршрутах патрулявання. Калектыў стабільны.

Супрацоўнікі забяспечаны ўсім неабходным, не раз прыходзілі на дапамогу грамадзянам, выяўлялі правапарушальнікаў. Так, нядаўна рэйдавая група затрымала на адной з вуліц нашага горада п’янага вадзіцеля. Падобных эпізодаў на рахунку падраздзялення шмат.

— У далейшым у аддзеле будуць укараняцца самыя сучасныя тэхнічныя сродкі аховы. Там, дзе магчыма, тэхніка заменіць чалавека. Гэта яшчэ больш павысіць эфектыўнасць нашай дзейнасці. Яшчэ адзін напрамак — развіццё кіналагічнай службы. Міліцыянераў-кінолагаў мы рыхтуем ужо цяпер, — адзначыў У. Балкоўскі.

Уладзімір Міхайлавіч падкрэсліў, што супрацоўнікі аддзела пастаянна павышаюць майстэрства ў фізічнай, агнявой і спецыяльнай падрыхтоўцы. На месца здарэння прыбываюць максімум за 7 мінут. І свой прафесіяналізм яны будуць удасканальваць.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Комментировать:

Комментарии 

 
0 #1 Виталий Иванович 19.11.2016 14:43
Балковский -- толковый руководитель и принципиальный человек. Удачи ему на новой должности!
Цитировать
 
 
0 #2 prezz 21.11.2016 11:16
Главное, чтобы новая должность человека не испортила. Уважаю принципиальных людей
Цитировать
 
 
0 #3 Маруся 24.11.2016 08:29
Владимир Михайлович человек с большой буквы. И это не по наслышке, не один раз раз оказывал помощь. Главное что, в любой ситуации оставаться человеком, а этот руководитель относится к разряду таковых людей. Всех благ ему на новой должности...
Цитировать
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх