Tuesday, Feb 19th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Новости Экономика и бизнес У райвыканкаме. Колькасць стратных прадпрыемстваў скарацілася з 50 да 39

У райвыканкаме. Колькасць стратных прадпрыемстваў скарацілася з 50 да 39

E-mail Печать

У пятніцу Маладзечанскі райвыканкам на сваім пасяджэнні падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за тры кварталы года. Што паказаў аналіз? Хто ў лідарах, а хто адстае? Што яшчэ можна зрабіць, каб да канца года палепшыць сітуацыю?..
Ва ўступным слове старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Яхнавец заўважыў, што з даведзеных раёну рашэннем аблвыканкама дзевяці прагнозных паказчыкаў за справаздачны перыяд выкананы пяць — экспарт тавараў, экспарт паслуг, інвестыцыі ў асноўны капітал з усіх крыніц, стварэнне рабочых месцаў на новых прадпрыемствах, аб’ём будаўніча-мантажных работ. Гэта, аднак, зусім не азначае, што дасягнулі мяжы, пераадолець якую не атрымаецца. Настойлівая работа сведчыць аб зваротным: да прыкладу, толькі сёлета з 50 да 39 удалося скараціць колькасць стратных прадпрыемстваў, а да канца года першапачатковая лічба павінна зменшыцца ўдвая. Не сама па сабе, а дзякуючы ўмелай арганізацыі работы, уключэнню ў дзеянне эканамічных фактараў. Такія існуюць, перакананы А. Яхнавец.

 

З падрабязнай інфармацыяй на пасяджэнні выступілі намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Актанаровіч і выконваючы абавязкі начальніка райсельгасхарчу Сяргей Мілевіч.

І першы, і другі засяродзілі ўвагу прысутных на праблемах, што назіраюцца ў дзейнасці прамысловага і аграрнага сектараў раёна. У прамысловасці гэта недастатковая работа асобных прадпрыемстваў па нарошчванні аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі, прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове. Адчувальна «кульгае» і рознічны тавараабарот.

Зарплата адстае

Не адпавядаюць прагнозным паказчыкам тэмпы росту рэальнай заработнай платы, прычым на асобных прадпрыемствах і ў арганізацыях заробак выдаецца з парушэннямі агавораных калектыўнымі дагаворамі тэрмінаў. Сярод стратных прадпрыемстваў «лідзіруюць» завод металаканструкцый (-5603 тыс. руб.), філіял «Маладзечанская зверагаспадарка» (-2649 тыс. руб.), ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Забудова» (-1199 тыс. руб.), а таксама камбінат хлебапрадуктаў, ЗАТ «Амкадор-Унікаб», ААТ «Спецбудмеханізацыя», ААТ «Дубрава-2013»…

Зрэшты, сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна сёлета здаюць дасягнутыя ў 2015 годзе пазіцыі па выпуску валавой прадукцыі ў супастаўных цэнах (88,6% пры даведзеным прагнозе 105%). Прычым і ў раслінаводчай, і ў жывёлагадоўчай галінах. Негатыўнае ўздзеянне аказалі такія фактары, як зніжэнне ўраджайнасці сельгаскультур, асабліва збожжавых, і ліквідацыя вытворчасці мяса птушкі ТАА «Еўраопт-Агра» на вытворчай пляцоўцы агракамбіната «Аляхновічы».

Даведзеныя заданні па тэмпах росту вытворчасці выканалі толькі ААТ «Селеўцы» (107%) і філіял Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга» (107,1%).

Па стане на 1 кастрычніка 2016 года малы і сярэдні бізнес у раёне прадстаўлены 5306 суб’ектамі. За тры кварталы года паступленні ў бюджэт ад гэтага сектара эканомікі ўзраслі на 11,3% да адпаведнага перыяду летась і склалі 34,3% ад агульных паступленняў у бюджэт (за 9 месяцаў 2015-га – 36,9%).

Узровень беспрацоўя да эканамічна актыўнага насельніцтва склаў за тры кварталы 1,48% пры ўстаноўленым параметры 2%.

У рашэнні, прынятым па выніках абмеркавання пытання сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў года, акрамя канстатацыі рэальнага становішча ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Маладзечаншчыны, мер дысцыплінарнага ўздзеяння ў адносінах да асобных кіраўнікоў, прадугледжаны канкрэтныя захады па выпраўленні сітуацыі, вызначаны прыярытэты на бліжэйшую перспектыву. Год заканчваецца, і апошні месяц будзе вельмі напружаным. Прынамсі для тых, хто не апускае рукі ў бяссіллі.

У тэму

26 лістапада намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка ў інтэрв’ю журналістам сказаў наступнае: «Я задаволены і шчаслівы тым, што мы выжылі, пераадолелі крызіс. Па ўсіх прыкметах бачу, што рэцэсія скончылася. Сёння тэмп росту ў Мінпрама – 103 працэнты. На наступны год мы яму запланавалі 111,3 працэнта».
Цяпер эканоміка пачынае аднаўляцца. Моцныя прадпрыемствы пасля крызісу становяцца яшчэ мацнейшымі, – зазначыў віцэ-прэм’ер.

Алесь САВІЦКІ.


Комментировать:

Комментарии 

 
0 #1 Коля 30.11.2016 10:18
Страшно читать минусы по зарплате, за цифрами -- люди, семьи и дети. Плюсуют только две сельхозорганиза ции и малый и средний бизнес. А в промышленности, нужно догадываться, дело труба. Слова товарища Семашко лично меня не убеждают. Или это лишь сказать, лишь бы начальник не заругал.
Цитировать
 
 
0 #2 Пролетарий 30.11.2016 10:24
Картина, конечно, печальная, но радует, что хоть кто-то начинает выползать из пропасти. Хотелось бы, правда, чтобы назвали эти предприятия, а еще лучше рассказали о них. И еще. Если такой большой минус в зарплатах, то что получают люди на руки. За идею сегодня никто не работает, потому что не так таких денег.
Цитировать
 
 
0 #3 димдимыч 30.11.2016 11:42
Конкретные меры по выходу из кризиса - в студию! Какие они: экономического, организационног о, командно-административно го плана. Предлагаю газете развить тему и получить комментарии у представителей экономического "штаба" Молодечненского района. Кто его там возглавляет - Котковец, Актанорович, Москалюк... Эта информация не для праздного интереса - каждый из нас строит свои планы исходя из ситуации в экономике, прежде всего.
Цитировать
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх