Sunday, May 19th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Новости Экономика и бизнес Па працы і свята

Па працы і свята

E-mail Печать

Прадстаўнікі Маладзечанскага раёна пабывалі ў Лагойску на абласным свяце «Дажынкі-2016».
Ад Маладзечна да Лагойска ўсяго нічога – нацянькі і дзевяноста кіламетраў не набярэцца. Але калі ў мінулую пятніцу раніцой мы выязджалі туды з позняй восені, то прыехалі ў сапраўдную зіму. Няхай без марозу, ды з глыбокім снегам. Праўда, гэта акалічнасць не паўплывала негатыўна на абласное свята «Дажынкі-2016», якое ладзілася ў Лагойску. Хіба толькі яшчэ раз нагадала: наша краіна знаходзіцца ў зоне, складанай для вядзення сельгасвытворчасці, разам з тым вяскоўцы здольны супрацьпаставіць капрызам надвор’я ўмельства, працавітасць, арганізаванасць і дабіваюцца нядрэнных вынікаў.

 

Так, сёлета аграрыі Міншчыны сабралі 2 мільёны 10 тысяч тон збожжа, забяспечылі лідзіруючыя пазіцыі ў рэспубліцы па росце вытворчасці цукровых буракоў, рапсу, бульбы. На 10 цэнтнераў з гектара вышэй, чым летась, атрымалі кукурузы на зярняты. У аснове поспеху – строгае захаванне тэхналагічнай дысцыпліны, зніжэнне энергазатрат і эканомія матэрыялаў на вытворчасць адзінкі прадукцыі.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец (у цэнтры) таксама атрымаў ганаровую стужку «Пераможца-2016»: Маладзечанскі раён названы лепшым за высокія паказчыкі ў нарыхтоўцы травяністых кармоў.

Кожны чацвёрты літр беларускага малака атрыманы на фермах і комплексах Мінскай вобласці. Сярэдні ўдой ад каровы склаў сёлета 4292 кілаграмы – на 191 кілаграм вышэй за адпаведны ўзровень мінулага года і на 183 – за паказчык па рэспубліцы. Два апошнія дзесяцігоддзі Міншчына ўпэўнена апраўдвае рэпутацыю вядучага рэгіёна краіны. У тым ліку і ў аграрным сектары эканомікі.

Па маім глыбокім перакананні, «Дажынкі» – гэта не столькі падвядзенне вынікаў зробленага, колькі магчымасць крыху расслабіцца, хоць на дзень скінуць з плячэй нялёгкі груз напружанай працы. Апрануць святочнае адзенне, прайсціся па імправізаваных падворках, пакаштаваць самыя розныя прысмакі, падхапіць бадзёрую песню, пусціцца ў скокі… Свята збліжае, рушыць бар’еры паміж начальнікам і падначаленым, кіраўніком і радавым работнікам. Усе роўныя! Хіба толькі прыгожая льняная стужка праз плячо выдае між гэтых роўных першых – пераможцаў абласнога спаборніцтва ў самых розных намінацыях.

Маладзечанцаў узнагародзілі

Прозвішчы тых, хто дасягнуў высокіх паказчыкаў у сферы сельскагаспадарчай вытворчасці, а таксама заняў другія і трэція месцы ў абласным спаборніцтве, былі агучаны раніцай. Першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Ігар Макар уручыў дыпломы лепшым працаўнікам, кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў, старшыням райвыканкамаў – за перамогу ў асабістым і калектыўным саперніцтве. У тым ліку галоўнаму ўрачу райветстанцыі Мікалаю Малінцу, галоўнаму ветурачу СУП «ЯхімоўшчынаАгра» Аляксандру Прыгодскаму, механізатарам Міхаілу Найдзенку і Уладзіміру Валюшку з ААТ «Палачаны», Сяргею Юрэвічу і Віталію Маркоўскаму з ААТ «Гарадзілава».

Дыпломам Мінскага аблвыканкама адзначаны Андрэй Саўчык, начальнік службы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання Маладзечанскага гаррайаддзела МНС.

Узнагароды атрымалі таксама кіраўнікі ААТ «Хоўхлава» Андрэй Стадуб, СУП «Хажоваагра-2009» Уладзімір Гнілазуб, ААТ «Селеўцы» Уладзімір Карась і фермер Ігар Пакуш.

Ігар Пакуш – адзін з лепшых фермераў Міншчыны.

Журналісцкі абавязак падштурхнуў вашага карэспандэнта пабываць на ўсіх без выключэння «дажыначных» пляцоўках, пагаварыць з многімі ўдзельнікамі свята, спыніць яго імгненні пры дапамозе фотакамеры. Безумоўна, найбліжэй было сваё, маладзечанскае: тут, як кажуць, і хлеб больш смачны, і гарбата самая духмяная. І падворак наш не згубіўся між іншых – што па мастацкім афармленні, што па колькасці харчовых прадуктаў і вырабаў народных майстроў.

Прыцягнула ўвагу і выстаўка караваяў, а на ёй – маладзечанскі цар-хлеб, выпечаны і аформлены з густам. Так карцела пакаштаваць яго, але ж гэта экспанат, нельга. Толькі і засталося, як аддаць свой голас на карысць нашых хлебапёкаў.

У гэты дзень жыхароў райцэнтра чакала яшчэ адна прыемная падзея – адкрыццё Палаца шлюбаў. Цяпер лагойскія маладажоны будуць афіцыйна замацоўваць сваё жаданне стварыць новую сям’ю ў прыгожым будынку. Пачатак жа паклалі Мікалай і Валерыя Фешчанкі, чым і ўвайшлі ў гісторыю свайго горада.

Кульмінацыяй свята стала ўзнагароджанне лепшых з лепшых па выніках работы ў адыходзячым годзе, сямейных дынастый, лёс якіх звязаны з сельскай гаспадаркай, перспектыўных маладых кіраўнікоў. Сярод тых, каго на галоўнай сцэне цёпла вітаў старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра, былі і нашы – галоўны аграном ААТ «Хоўхлава» Леанід Давідзёнак, дырэктар ААТ «Палачаны» Сяргей Кароль.

Сямён Шапіра, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта:
«Мінская вобласць з’яўляецца найбуйнейшым аграрным рэгіёнам рэспублікі, і вынікі работы прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу ў значнай ступені вызначаюць харчовую бяспеку краіны, а таксама сацыяльную стабільнасць у грамадстве».

Аляксандр ЛАЗОЎСКІ.
Фота: АЎТАР.

Комментировать:

Комментарии 

 
+1 #1 Аграрий 24.11.2016 07:35
Дожинки -- это хороша, а вот в Вилейском районе кукурузу не убрали -- это плохо. Вот всех бы участников дожинок в Вилейку кукурузу убирать. Вот это и была бы конкретная помощь. А так пр на весь мир, а урожай хуже, чем в прошлом году.
Цитировать
 
 
0 #2 дедушка 28.11.2016 18:30
Мало ли где у нас чего не убирали... И дальше не везде всё уберут. Се ля ви... Но разве механизатор, допустим, из Несвижского района, виноват в этом? И урожай у нас собирают не в теплицах, а в чистом поле. А там, как известно, всякое случается. Хотя, я тоже Вас поддерживаю: нерадивые хозяйственники за такой прокол должны ответить сполна.
Цитировать
 
 
+1 #3 Гость 29.11.2016 08:05
Согласен с дедушкой. Люди работали, старались и должны быть отмечены. Особенно сельчане. Это не переработка, которая барствует и хапает себе основную прибыль. А вот Вилейских начальников из райисполкома на Дожинки пускать нельзя было. Пусть бы в этот день кукурузу убирали. Это было бы справедливо. И по телевизору показать. Онлайн-трансляцию.
Цитировать
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх