Thursday, Oct 17th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Темы Экология, благоустройство У Маладзечанскім раёне з'явіцца помнік прыроды

У Маладзечанскім раёне з'явіцца помнік прыроды

E-mail Печать

Унікальны вяз, што расце ў вёсцы Талуі, возьмуць пад ахову.  Дрэву больш за 400 гадоў.
З адпаведнай ініцыятывай выступіла Маладзечанская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Гэта дрэва адно з самых старых у Еўропе. Яго узрост больш за 400 гадоў, можа, нават 600. Абхват ствала -- амаль сем метраў, дыяметр каля 220 см, вышыня звыш 25 метраў.

У рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі работнікі інспекцыі ўбіралі смецце на тэрыторыі вакол зялёнага доўгажыхара, абгарадзілі яе і ўстанавілі ля дрэва інфармацыйную шыльду.


Па словах начальніка раённага падраздзялення прыродаахоўнага ведамства Уладзіслава Чарнова, каштоўнасць вяза як прыроднага аб’екта ацэняць спецыялісты Акадэміі навук Беларусі. Рашэнне аб наданні дрэву статуса помніка прыроды мясцовага значэння прыме райвыканкам. Такім чынам, на карце раёна з’явіцца яшчэ адна славутасць. Не выключана, што з цягам часу ахоўны статус унікальнай расліны будзе павышаны да рэспубліканскага.

...Некалькі дзясяткаў гадоў таму вяскоўцы зацэментавалі дупло, якое пагражала зялёнаму доўгажыхару. А яшчэ недалёка ад вяза людзі талакой выкапалі сажалку і рэгулярна яе чысцілі. Сяльчане адпачывалі пад ім, дзяліліся падзеямі жыцця. Дзеці часта лазілі на дрэва: з яго без бінокля можна ўбачыць Маладзечна, Смаргонь і Вілейку, расказаў жыхар Талуёў Іван Дурэйка.  У 50-я гады мінулага стагоддзя на беразе сажалкі мясцовая гаспадарка пабудавала грамадскую лазню. Жыхары бліжэйшых вёсак доўгі час карысталіся яе паслугамі.  

Вёска Талуі знаходзіцца ля Маркава ў Маладзечанскім раёне. Сярод вязаў, зарэгістраваных у Расіі, Украіне, Латвіі, Літве, такога вялікага, як у нас, няма.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

 

Комментировать:

Комментарии 

 
0 #1 Гэны казау 04.11.2016 07:51
Спасибо за инициативу Молодечненской ПРООС.Но в начале было слово...Которое не пропало. Подробно про вяз с которого видно три города читай www.rh.by от 09.02.2013
Цитировать
 
 
0 #2 Алег Бяганскі 04.11.2016 09:56
Сапраўды, дзякуючы такім людзям, як краязнаўца Міхаіл Міхалевіч, які першым звярнуў увагу на вышэйзгаданае дрэва, у раёне з'явіцца яшчэ адна славутасць. Больш бы на Маладзечаншчыне неабыякавых жыхароў! Тады і жыццё стане больш цікавым і насычаным.
Цитировать
 
 
0 #3 Mister X 08.11.2016 10:23
Спасибо и газете, что не прошла мимо и рассказала нам о чудном дереве. Надо побывать там с семьёй и сфотографироват ься на память.
Цитировать
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх