Аказваецца, на гэта ёсць дазваляльныя дакументы.
Чаму высеклі частку алеі ў раёне ГАЦ «Модуль»? Каму перашкаджалі вялікія здаровыя дрэвы, якія шмат гадоў даглядалі камунальнікі? Цяпер, калі раслін няма, тэрыторыя выглядае недарэчна. Што плануецца тут размясціць? З такімі пытаннямі ў рэдакцыю звярнуліся некалькі гараджан. Адказаць на іх мы папрасілі адміністрацыю гандлёва-адміністрацыйнага цэнтра.
— Выдаленне 17 дрэў было ўзгоднена і санкцыянавана Маладзечанскім райвыканкамам, — паведаміў намеснік дырэктара па капітальным будаўніцтве ПУП «ГАЦ «Модуль» Аляксандр Мацуль. – Адпаведныя дакументы ёсць. У якасці кампенсацыі за спілаваныя дрэвы арганізацыя пасадзіла 32 новыя.
Алея каля «Модуля».
На свабоднай пляцоўцы плануецца зрабіць аўтапаркоўку, якая будзе абслугоўваць адну з найбольш вядомых і папулярных у свеце сетак хуткага харчавання. Яе філіял размесціцца ў новым корпусе «Модуля», які ўзводзіцца ў адпаведнасці з зацверджанай дакументацыяй.
Алег БЯГАНСКІ.
Комментировать:
Комментарии
что сразу все? ужас. а может нужно сначала сесть и подумать?
Как люди перейдут на режим жесточайшей экономии, вот тогда будет вам и бизнес и ресторан.
Тоже хочу увидеть посаженные 32 дерева. И именно дерева, а не прутья, которые еще и не приживутся. Помните, какую шикарную аллею каштанов к "Дожинкам" посадили? Вот такие деревьями (пусть и не каштанами) должны быть замещены вырубленные.