Прадстаўнікі Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа стварылі «Макет сістэмы ахоўна-пажарнай сігналізацыі аб’екта» (яна дазваляе мадэліраваць розныя няштатныя сітуацыі і фіксаваць збоі ў рабоце пры дапамозе спецыяльнага блока).
Тры праекты распрацавалі прадстаўнікі гандлёва-эканамічнага каледжа. Гэта «Сервіс патокавай перадачы музыкі «Music GO» і «Кафэ «Бязважкасць» (у выніку найноўшых тэхналогій карыстальнікі змогуць кешыраваць любімыя кампазіцыі і слухаць іх без падключэння да інтэрнэту). А «Электронны расклад заняткаў» прызначаны для складання, захоўвання і дэманстрацыі адпаведнай вучэбнай інфармацыі. Комплекс складаецца з дзвюх частак, адна з іх павінна быць устаноўлена на серверы навучальнай установы, другая — на ўстройствах навучэнцаў. Такім чынам магчыма спрасціць працэс абвяшчэння выхаванцаў, яны заўсёды будуць мець актуальны расклад і ведаць месца правядзення заняткаў ці мерапрыемстваў.
Праекты маладзечанскай моладзі будуць накіраваны на абласны этап.
Выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Марта Матусевіч і галоўны спецыяліст Аляксей Вараўка (у цэнтры) разам з актывістамі маладзёжнага руху.
Конкурс «100 ідэй для Беларусі» ў чацвёрты раз ладзіцца па ініцыятыве Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Поўнасцю матэрыял Ірыны РАБУШКА змешчаны ў "МГ" за сераду, 02.11.2016 г.
Фота: архіў РАЙКАМА БРСМ.
Комментировать:
Комментарии