Sunday, Apr 21st

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Темы Демография, образование Демография Молодечненского района: цифры и факты. Октябрь 2016 г.

Демография Молодечненского района: цифры и факты. Октябрь 2016 г.

E-mail Печать

У горадзе зарэгістраваны тысячны нованароджаны года — дзяўчынка па імені Кацярына, другое дзіця ў сям’і Юліі і Станіслава Баламут.

Па інфармацыі начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Алы ІВАШКЕВІЧ, урачыстая рэгістрацыя Кацюшы адбудзецца ў сярэдзіне снежня.

Нараджэнні

У мінулым месяцы зарэгістравана 129 новых жыхароў (66 хлопчыкаў і 63 дзяўчынкі), што на 28 менш, чым у кастрычніку 2015 года. Адметна, што большасць нованароджаных не адзіныя ў сваіх бацькоў: першае дзіця нарадзілася ў 48 сем’ях, другое – у 60, трэцяе – у 16, чацвёртае – у трох, пятае і шостае – у адной.

Усяго за дзесяць месяцаў у раёне зарэгістравана 1426 дзяцей, і гэта на 17 менш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Сярэдні ўзрост жанчын, якія ў кастрычніку сталі маці, — 29 гадоў, татаў – 31.

Самымі папулярнымі імёнамі сярод хлопчыкаў у мінулым месяцы былі  Арцём, Ягор, Кірыл, Мацвей, сярод дзяўчынак – Дар’я, Марыя, Анастасія, Вераніка, Вікторыя. Сярод рэдкіх – Дамінік, Елісей, Карней, Мірон, Рональд, Светазар, Адэліна, Арыяна, Віталіна, Міра, Ніколь.

Шлюбы

Колькасць вяселляў рэзка скарацілася: калі ў верасні было зарэгістравана 114 шлюбаў, то ў кастрычніку – усяго 73, што на 57 менш, чым летась. За дзесяць месяцаў у раёне створана 856 новых сем’яў — на 165 менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Усё часцей рэгіструюць шлюб не ва ўрачыстай абстаноўцы, а ў будні дзень. Нярэдка маладыя прыходзяць у ЗАГС адны, нават без сведак. Некаторыя, праўда, запрашаюць фатографа.

Сярэдні ўзрост нявест – 28 гадоў, жаніхоў – 29. Адзін жаніх не дасягнуў паўналецця, чатыром нявестам было па 18, бралі шлюб і двое пенсіянераў.

Разводы

Іх зарэгістравана 45, што на 8 менш, чым у кастрычніку мінулага года. За дзесяць месяцаў у раёне распалася 414 сем’яў — на дзве менш, чым летась.

Смерці

За мінулы месяц пайшлі з жыцця 146 жыхароў раёна, і гэта на 10 менш, чым у мінулым годзе. Усяго сёлета памёр 1431 наш зямляк — на 16 менш, чым за такі ж перыяд летась. Такім чынам, за 10 месяцаў у раёне нарадзілася на 5 чалавек менш, чым памерла. У горадзе станоўчая дынаміка: нарадзіўся 1081 чалавек, памерла 908.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.


Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх