Tuesday, Feb 19th

Сайт обновлен08:35:36 AM GMT

Вы находитесь: Темы Демография, образование Будучыя медыкі з Беларусі і Туркменістана спаборнічалі ў інтэлекце

Будучыя медыкі з Беларусі і Туркменістана спаборнічалі ў інтэлекце

E-mail Печать

У Маладзечанскім медыцынскім каледжы вучацца іншаземцы. Беларускія і туркменскія навучэнцы нядаўна зладзілі  тэматычны інтэлектуальны турнір.
Сустрэча «Дыялог культур: Беларусь – Туркменістан» адбылася ў бібліятэцы сямейнага чытання «Верасок» у рамках рэспубліканскай акцыі «Маладзечна – культурная сталіца года» і з нагоды 25-годдзя супрацоўніцтва дзвюх краін.

Навучэнцы з’ядналіся ў каманды «Сястрычкі» і «Каракум». Для ўдзельнікаў інтэлектуальнага турніру падрыхтавалі звыш трох дзясяткаў пытанняў. Які агульны колер ёсць у сцягах Беларусі і Туркменістана? Якая аднолькавая злакавая расліна прысутнічае ў гербах дзвюх краін? Якія жывёлы лічацца сімваламі ў гэтых рэспубліках? Якія пісьменнікі маюць званне «народны»? Які працяг беларускай прымаўкі «няма больш смачнай вадзіцы, чым…» або туркменскай «лічы сябе малаком…»?

 

«Каракум».

«Сястрычкі».

Ацэньвалі здольнасці ігракоў прадстаўнікі райвыканкама, цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча і раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Лідарам інтэлектуальнага турніру стала каманда «Каракум», якая абышла сапернікаў на тры балы. Пераможцам уручылі прызы ад дыяспары туркменаў у Беларусі і білеты ад Мінскага абласнога драматычнага тэатра на адзін са спектакляў.

На пытанні адказвалі як пісьмова, так і вусна. Для капітанаў былі падрыхтаваны асобныя заданні. Час на роздум – усяго 30 секунд.

Навучэнцы спрабавалі таксама разабрацца ў асаблівасцях народных строяў, абрадаў, танцаў і музыкі. У якасці дамашняга задання былі кулінарныя стравы, якія беларусы і туркмены гатавалі згодна з традыцыямі сваіх краін. Сапернікі павінны былі адгадаць прысмакі і назваць іх інгрэдыенты.

Прызёры атрымалі запрашэнне на экскурсію ў Мінскі абласны краязнаўчы музей. Але можна сказаць, што прайграўшых у турніры не было. Навучэнцы з карысцю правялі вольны час, пашырылі кругагляд, папілі чай з тартамі, якія прэзентавала «Белая Русь».

Арганізатар турніру -- цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча.

Ірына РАБУШКА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Комментировать:

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

▲ Наверх